Гядзімінас Кіркілас
Гядзімінас Кіркілас (літ.: Gediminas Kirkilas; 30 жніўня 1951[1][2][…], Вільня[3] — 20 красавіка 2024[4][3], Вільня[3]) — літоўскі палітык. З 1992 года дэпутат Літоўскага Сейма. Міністр нацыянальнай абароны Літвы (2004—2006), Прэм’ер-міністр Літвы (2006—2008). БіяграфіяНарадзіўся 30 жніўня 1951 года ў Вільні. Быў старэйшым сынам у шматдзетнай сям’і. Скончыў сярэднюю школу № 23 Вільні. У 1969—1972 гадах праходзіў вайсковую службу ў Паўночным флоце ВМФ СССР. Пасля службы да 1978 года працаваў рэстаўратарам у Трэсце рэстаўрацыі помнікаў. Па працы ўдзельнічаў у рэстаўрацыі віленскіх касцёлаў (у тым ліку касцёлаў Усіх Святых, Св. Казіміра, Баніфатараў) і ансамблі Віленскага ўніверсітэта. У 1974—1978 гадах вучыўся на завочным факультэце Віленскага педагагічнага інстытута. У 1978—1982 гадах вывучаў паліталогію ў Вышэйшай партыйнай школе ў Вільні. Пасля паліталагічных курсаў, у 1982 годзе пайшоў працаваць у апарат Камуністычнай партыі Літвы. У 1982—1985 гадах быў інструктарам раённага камітэта партыі, а ў 1986—1990 — інструктарам аддзелу культуры ЦК КПЛ. Акрамя гэтага, у 1988—1990 гадах працаваў памочнікам першага сакратара ЦК КПЛ Альгірдаса Бразаўскаса, а ў 1990—1992 гадах быў яго памочнікам як дэпутата Вярхоўнага Савета Літвы. У 1990 годзе, пасля пераўтварэння КПЛ у Літоўскую дэмакратычную партыю працы (ЛДПП), Кіркілас быў выбраны намеснікам кіраўніка. Абавязкі намесніка кіраўніка ЛДПП Кіркілас выконваў да 1996 года, а пасля ў 1996—2001 гадах быў сябрам прэзідыуму ЛДПП. У 2001 годзе, пасля аб’яднання ЛДПП з Літоўскай сацыял-дэмакратычнай партыяй (ЛСДП), стаў намеснікам кіраўніка аб’яднанай партыі. Чатыры разы (1992, 1996, 2000, 2004) Кіркілас выбіраўся ў Сейм, у якім выконваў функцыі кіраўніка парламенцкай фракцыі ЛСДП, кіраўніка камісіі па нацыянальнай бяспецы і абароне, камісіі замежных спраў, быў дэлегатам Літвы ў парламенцкі сход НАТА і намесніка кіраўніка камісіі па Еўрапейскім справам. З 2002 года займаў пасаду спецыяльнага прадстаўніка Прэзідэнта Літвы па сувязях з Калінінградскай вобласцю Расіі. Займаў пасаду надзвычайнага і паўнамоцнага пасла Літвы ў Калінінградзе. У 2004 годзе праслухаў курс у Міжнароднай школе бізнесу Віленскага ўніверсітэта. 7 снежня 2004 года стаў Міністрам нацыянальнай абароны Літвы ва ўрадзе Альгірдаса Бразаўскаса. 29 чэрвеня 2006 года Прэзідэнт Літвы Валдас Адамкус прадставіў Сейму кандыдатуру Кіркіласа на пасаду Прэм’ер-міністра. 4 ліпеня 2006 года Сейм зацвердзіў кандыдатуру, а 6 ліпеня ён стаў прэм’ерам афіцыйна. 19 мая 2007 года выбраны кіраўніком Літоўскай сацыял-дэмакратычнай партыі. 13 сакавіка 2008 года прадстаўнікі апазіцыйных партый прадставілі свае крытычныя заўвагі Кіракіласу пра палітыку яго ўраду. 18 сакавіка яны былі перададзены і спікеру Сейма Віктарасу Мунцянасу. Цягам двух тыдняў ад прадстаўлення заўваг спікеру Сейма, паводле літоўскай Канстытуцыі, прэм’ер павінен адказаць на пытанні, іначай Сейм можа вынесці вотум недаверу. 1 красавіка 2008 года Кіркілас падаў адказы на пытанні. 3 красавіка Сейм, з невялікай перавагай галасоў прыняў адказы як дастатковыя. Пасля выбараў у Сейм 26 кастрычніка 2008 года і стварэння новага ўрада перадаў паўнамоцтвы прэм’ер-міністра Андрусу Кубілюсу. Памёр 20 красавіка 2024 года ў Вільні. Прыватнае жыццёКіркілас курыў трубку, любіў катацца на ровары. У 2000 годзе стаў кіраўніком Літоўскай федэрацыі шашак. Ведаў англійскую і рускую мовы. Быў жанаты з Людмілай Кіркілене — кіраўніцай сакратарыяту акцыянернага таварыства «Lietuvos geležinkeliai» («Літоўская чыгунка»). Сын Роландас працуе, дачка Дыяна вучыцца ў Віленскім універсітэце. Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia