Вітаўтас Сакалаўскас
Вітаўтас Сакалаўскас (літ.: Vytautas Sakalauskas; 24 красавіка 1933, Каўнас, Літва — 29 мая 2001, Вільнюс, Літва) — савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч, Старшыня Савета Міністраў Літоўскай ССР (1985—1990). БіяграфіяУ 1957 годзе скончыў механічны факультэт, а ў 1964 годзе — факультэт прамысловасці і эканомікі Каўнаскага політэхнічнага інстытута. З 1957 да 1963 года на Каўнаскім заводзе спецыяльных станкоў «Прыекалас» («Priekalas»): старшы майстар, начальнік участка, галоўны інжынер, дырэктар завода. З 1963 года быў намеснікам начальніка Упраўлення машынабудавання Савета народнай гаспадаркі Літоўскай ССР (СНГ ЛітССР). З 1965 года намеснік загадчыка, затым у 1967—1969 гадах загадчык прамыслова-транспартнага аддзела ЦК Камуністычнай партыі Літвы[2]. З 1969 года старшыня Вільнюскага гарадскога выканаўчага камітэта, з 1974 года — першы сакратар Вільнюскага гаркама КП Літвы. З 1983 года быў першым намеснікам Старшыні Савета Міністраў Літоўскай ССР. З 1984 года — інспектар ЦК КПСС. З 18 лістапада 1985 да 11 сакавіка 1990 гадоў старшыня Савета Міністраў Літоўскай ССР. З 11 сакавіка да 17 сакавіка 1990 года часовы прэм’ер-міністр Літоўскай ССР. У 1990—1992 гадах саветнік-пасланнік па эканамічных пытаннях пасольства СССР (з 1991 года Расійскай Федэрацыі) у Мазамбіку. З 1992 года працаваў на Балтыйскай біржы, у 1993—1997 гадах яе прэзідэнт[3]. Член КПСС з 1960 года. З 1971 года член ЦК КП Літвы, а ў 1976—1984 i 1985—1990 гадах — член Бюро ЦК КП Літвы. Дэпутат Вярхоўнага Савета Літоўскай ССР (1967—1975 і 1986—1990) і Вярхоўнага Савета СССР (1974—1989). Кандыдат у члены ЦК КПСС у 1986—1990 гадах. УзнагародыЗноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia