Альшэўскі летапісАльшэўскі летапіс — помнік беларуска-літоўскага летапісання XVI ст.; спіс пашыранай рэдакцыі «Хронікі Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага», перакладзены на польскую мову, аналагічны тэксту Кракаўскага (на польскай мове) і Румянцаўскага спісаў (Румянцаўскі летапіс). У XIX ст. захоўваўся ў бібліятэцы Аляксандра Станіслававіча Хамінскага (1859—1936) у маёнтку Альшэва (ад яго і назва) каля Нарачы (Мядзельскі раён); цяпер зберагаецца ў Нацыянальнай бібліятэцы Польшчы. Датуецца 1550 г. У Альшэўскім летапісе пададзена гісторыя ВКЛ ад легендарнага князя Палемона да сярэдзіны XV ст. Найбольш падрабязна асветлены перыяд княжання Вітаўта, выкладзены паводле «Летапісца вялікіх князёў літоўскіх». У канцы летапісу змешчана «хронічка» — збор кароткіх датаваных звестак за 1307—1535 гг. У рукапісе змешчаны польскіпераклад Статут ВКЛ 1529 г. Альшэўскі летапіс — самы ранні пераклад на польскую мову беларуска-літоўскага летапісу. Публікацыі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia