Еўраінаўскі летапісЕўраі́наўскі ле́тапіс — помнік беларуска-літоўскага летапісання, спіс 2-га беларуска-літоўскага летапіснага зводу 3-й, поўнай рэдакцыі. Збярогся ў гістарычным зборніку канца 17 ст. рускага паходжання, які ў пачатку 19 ст. належаў П. Еўраінаву. Рукапіс зберагаецца ў Расійскім дзяржаўным архіве старажытных актаў у Маскве. Апублікаваны ў «Поўным зборы рускіх летапісаў» (т. 35, 1980). Змест летапісуЛетапіс пачынаецца з легендарнай гісторыі Літвы ад Палемона да Гедзіміна, падзеі 14 — 1-й палавіны 15 ст. выкладзены паводле Беларуска-літоўскага летапісу 1446. У заключнай арыгінальнай частцы змешчаны пагадовыя запісы, прысвечаныя палітычнай гісторыі ВКЛ з сярэдзіны 15 ст. да 1548 года ўключна. Зместам гэта частка блізкая да Пазнанскага спіса «Хронікі Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага». Характэрная асаблівасць Еўраінаўскага летапісу — наяўнасць у ім гістарычна-літаратурных матэрыялаў (напрыклад, аповесць пра паходы Альгерда на Маскву і іншае), якія ёсць толькі ў Хроніцы Быхаўца. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia