Смаленскі летапісСмаленскі летапіс — помнік старажытна-рускага летапісання. Складзены ў Смаленску ў канцы XIII—пачатку XV стст. Вядомы па ўрыўках, што зберагліся ў рускіх і беларускіх летапісных зводах XV—XVI стст. Прысвечаны пераважна гісторыі Смаленскай зямлі і часткова Вялікага Княства Літоўскага (звесткі пра паход на Маскву ў 1370 г. вялікага князя Альгерда і Святаслава Іванавіча, пра бітву літоўскіх і смаленскіх князёў пад Мсціславам ў 1386 г., бітву вялікага князя Вітаўта з татарамі на р. Ворскла ў 1399 г., пра вяртанне ў Смаленск князя Юрыя Святаславіча, яго смерць у 1407 г. і інш.). Падзеі ў Смаленскім летапіск асветлены з мясцовых пазіцый. Яго аўтары — патрыёты і выразнікі інтарэсаў смаленскіх феадапаў. Твор прасякнуты ідэяй сцвярджэння палітычнай самастойнасці Смаленскага княства, у асобных месцах мае антылітоўскую накіраванасць. Усяго вядома каля 70 гістарычных запісаў канца XIII—пачатку XV стст., звязаных са Смаленскам, аднак некаторыя з іх не смаленскага паходжання, а ўзніклі ў Маскве або Ноўгарадзе. Смаленскі летапіс складзены ў традыцыйнай форме як збор дзелавых пагадовых запісаў і гістарычных апавяданняў, размешчаных ў храналагічнай паслядоўнасці. Адна з крыніц рускіх летапісаў XV ст., у прыватнасці Троіцкага летапісу (звод Кіпрыяна 1408 г.), і праз іх Беларуска-літоўскага летапісу 1446 г. Мясцовае смаленскае летапісанне заняпала ў пачатку XV ст. ў сувязі з канчатковай стратай Смаленскім княствам палітычнай незалежнасці (у 1404 г. увайшло ў склад ВКЛ). У 2-й чвэрці XV ст. ў Смаленску вяліся гістарычныя запісы і ўзнік шэраг летапісных твораў (2-я частка «Летапісца вялікіх князёў літоўскіх», Смаленская хроніка і інш.), аднак гэта помнікі не смаленскага, а агульнадзяржаўнага беларуска-літоўскага летапісання. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia