Аляксандраўка (Рагінскі сельсавет)
Алякса́ндраўка — вёска ў Рагінскім сельсавеце Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. ГеаграфіяРазмяшчэннеУ 27 км на поўнач ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 73 км ад Гомеля. Транспартная сеткаТранспартныя сувязі па прасёлкавай дарозе, затым па шашы Доўск — Гомель. Планіроўка складаецца з двух кароткіх, паралельных шыротных вуліц, забудаваных драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. ГісторыяЗаснавана напачатку XX стагоддзя. У 1909 годзе — фальварак, у Мяркулавіцкай воласці Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні. У 1920-я гады ішло актыўнае засяленне былых памешчыцкіх земляў перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1925 годзе ў Прыбарскім сельсавеце Гарадзецкага раёна Бабруйскай акругі. У 1930 годзе жыхары вёскі ўступілі ў калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны у вёсцы дзейнічала падпольная группа (15 чалавек), якую ўзначальваў П. Я. Мацюшкоў. У сакавіку 1943 года группа склала аснову партызанскага атрада начале з П. Я. Мацюшковым. У 1959 годзе ў складзе саўгаса «Рагінь» (цэнтр — вёска Рагінь). Да 26 сакавіка 1987 года вёска ўваходзіла ў склад Мікалаеўскага сельсавета[1]. НасельніцтваКолькасць
Дынаміка
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia