Майсееўка (Буда-Кашалёўскі раён)
Майсе́еўка[1] (трансліт.: Majsiejeŭka, руск.: Мойсеевка) — вёска ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Рагінскага сельсавета. ГеаграфіяРазмяшчэннеУ 25 км на паўночны ўсход ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 55 км ад Гомеля. Транспартная сеткаШаша Доўск — Гомель. Планіроўка складаецца з крывалінейнай вуліцы з трыма завулкамі, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. На поўдзень ад галоўнай размешчана кароткая мерыдыянальная (па адодвух баках шашы) вуліца. Забудова драўляная сядзібнага тыпу. ГісторыяПа пісьмовых крыніцах вядомая з канца XIX стагоддзя як вёска, заснаваная перасяленцамі пераважна з вёска Галаўні, у Мяркулавіцкай воласці Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні. Па перапісу 1897 года знаходзіліся хлебазапасны магазін і з 1884 года заезны дом. У 1909 годзе 326 дзесяцін зямлі. У 1925 годзе ў Прыбарскім сельсавеце Гарадзецкага раёна Бабруйскай акругі. У 1930 годзе арганізаваны калгас, працавала гамарня. Падчас Вялікай Айчыннай вайны 12 жыхароў вёскі загінулі ад рук акупантаў, 33 жыхара вёскі загінулі на франтах. У 1959 годзе ў складзе саўгаса «Дзербічы» (цэнтр — вёска Дербічы). НасельніцтваКолькасць
Дынаміка
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia