Утвораны 20 жніўня 1924 года як Прыбарскі сельсавет у складзе Гарадзецкага раёнаБабруйскай акругіБССР. Цэнтр — вёска Прыбар. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Рагачоўскага раёна. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Рагачоўскім раёне БССР. З 5 красавіка 1936 года ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна, з 20 лютага 1938 года — Гомельскай вобласці. У 1939 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Царкоўе. 28 ліпеня 1964 года ў склад сельсавета з Меркулавіцкага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Выдрыца, Зялёны Краж, Новафундамінка і Фундамінка)[1]. 30 ліпеня 1964 года вёска Царкоўе атрымала назву Саўгасная[2]. 26 чэрвеня 1969 года скасаваны пасёлак Зялёны Краж (зліўся з вёскай Фундамінка)[3]. 28 чэрвеня 1973 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Мікалаеўка, сельсавет перайменаваны ў Мікалаеўскі[4]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Мікалаеўскага сельсавета 13 населеных пунктаў[5]. 26 сакавіка 1987 года ў склад Рагінскага сельсавета перададзена вёска Аляксандраўка[6]. 20 ліпеня 2010 года вёсцы Саўгасная вернута ранейшая назва — Царкоўе[7].
Склад
У склад Мікалаеўскага сельсавета ўваходзілі населеныя пункты, якія зараз не існуюць: да 1928 года — пасёлак Азэтаўка, да 1929 года — пасёлак Зборны, да 1930 года — пасёлак Міхееў, да 1969 года — пасёлак Зялёны Краж, да 1996 года — вёска Анастасеўка.
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1048 чалавек[8], з іх 94,1 % — беларусы, 4,4 % — рускія, 1,2 % — украінцы[9]; паводле перапісу 2019 года — 801 чалавек[10].
↑Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 28 ліпеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 31 (1071).
↑Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб перайменаванні некаторых населеных пунктаў Беларускай ССР ад 30 ліпеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 23 (1063).
↑Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 чэрвеня 1969 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1969, № 22 (1252).
↑Рашэнне выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 28 чэрвеня 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 27 (1401).
↑Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 76. — 248 с. — 10 000 экз.
↑Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 26 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.