Антонаўка (Буда-Кашалёўскі раён)
Анто́наўка[1] (трансліт.: Antonaŭka, руск.: Антоновка) — вёска ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Рагінскага сельсавета. ГеаграфіяРазмяшчэннеУ 23 км на паўночны ўсход ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 53 км ад Гомеля. ГідраграфіяНа захадзе меліярацыйны канал. Транспартная сеткаПобач шаша Доўск — Гомель. Планіроўка складаецца з кароткай просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход, да якой на поўдні пад прамым вуглом далучаецца кароткая просталінейная вуліца. Забудова драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. ГісторыяПа пісьмовых крыніцах вядомая з канца XIX стагоддзя як вёска ў Мяркулавіцкай воласці Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні. У 1880 годзе размяшчаўся хлебазапасны магазін. Па перапісу 1897 года побач размяшчаліся аднайменны фальварак, млын. У 1918 годзе адкрыта школа, якая месцавалася ў наёмнай сялянскай хаце. У 1930 годзе жыхары вёскі ўступілі ў калгас. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 25 жыхароў. У 1959 годзе ў складзе саўгаса «Дзербічы» (цэнтр — вёска Дзербічы). НасельніцтваКолькасць
Дынаміка
Вядомыя выхадцы
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia