Рудня Лозаўская
Ру́дня Ло́заўская[1] (трансліт.: Rudnia Lozaŭskaja, руск.: Рудня Лозовская) — вёска ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Рагінскага сельсавета. ГеаграфіяРазмяшчэннеУ 20 км на паўночны ўсход ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 53 км ад Гомеля. ГідраграфіяНа ўсходняй ускраіне меліярацыйны канал, злучаны з ракой Чачора (прыток ракі Сож). Транспартная сеткаПобач шаша Доўск — Гомель. Планіроўка складаецца з крывалінейнай мерыдыянальнай вуліцы, забудаванай двухбакова драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. Невялікая частка забудовы змесцавана за каналам, на ўсходзе ад галоўнай вуліцы. ГісторыяПа пісьмовых крыніцах вядомая з канца XIX стагоддзя як вёска ў Мяркулавіцкай воласці Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні. Па перапісу 1897 года знаходзіліся: млын, хлебазапасны магазін. У 1909 годзе 431 дзесяцін зямлі. У 1925 годзе ў Рагінскім сельсавеце Буда-Кашалёўскага раёна Бабруйскай акругі. У 1931 годзе жыхары вёскі ўступілі ў калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны нямецкія карнікі забілі 10 жыхароў, 33 жыхара вёскі загінулі на франтах. У 1959 годзе ў складзе саўгаса «Дзербічы» (цэнтр — вёска Дзербічы). НасельніцтваКолькасць
Дынаміка
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia