Аляксандраўка (Шырокаўскі сельсавет)
Аляксандраўка — пасёлак у Шырокаўскім сельсавеце Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. ГеаграфіяРазмяшчэннеЗа 23 км на паўднёвы ўсход ад Буда-Кашалёва, 26 км ад Гомеля, 11 км ад чыгуначнай станцыі Лазурная (на лініі Жлобін — Гомель) ГідраграфіяНа захадзе меліярацыйны канал. Транспартная сеткаТранспартныя сувязі па прасёлкавай дарозе, затым па шашы Доўск — Гомель. Планіроўка складаецца з кароткай просталінейнай, мерыдыянальнай вуліцы, забудаванай драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. ГісторыяЗаснаваны напачатку XX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1926 годзе размяшчалася паштовае аддзяленне. Напачатку 1930-х гадоў жыхары мястэчка ўступілі ў калгас. У 1959 годзе ў складзе саўгаса «Камінтэрн» (цэнтр — вёска Шырокае). Да 1966 года пасёлак уваходзіў у склад Акцябрскага сельсавета[1]. НасельніцтваКолькасць
Дынаміка
Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia