Міхалёўка (Буда-Кашалёўскі раён)
Міхалёўка[1] (трансліт.: Michalioŭka, руск.: Михалёвка) — вёска ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Шырокаўскага сельсавета. ГеаграфіяРазмяшчэннеУ 20 км на паўднёвы ўсход ад Буда-Кашалёва, 28 км ад Гомеля, 17 км ад чыгуначнай станцыі Лазурная (на лініі Жлобін — Гомель). ГідраграфіяНа поўначы меліярацыйныя каналы. Транспартная сеткаТранспартныя сувязі па прасёлкавай дарозе, затым па шашы Доўск — Гомель. Планіроўка складаецца з просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход, да цэнтра якой далучаецца з захаду кароткая просталінейная вуліца. Забудова двухбаковая, драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. ГісторыяПа пісьмовых крыніцах вядомая з канца XIX стагоддзя як вёска ў Дудзіцкай воласці Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні. Згадваецца ў «Географа-статыстычным слоўніку Расійскай імперыі», выдадзеным у 1863 годзе. У 1880 годзе адкрыта школа граматы. Па перапісу 1897 года знаходзіліся: хлебазапасны магазін, 2 ветракі, карчма. У 1909 годзе 711 дзесяцін зямлі. З 8 снежня 1926 года па 30 снежня 1927 года цэнтр Міхалёўскага сельсавета Уваравіцкага раёна Гомельскай акругі. У 1929 годзе арганізаваны калгас, працавалі 2 ветракі, гамарня і арцель па здабычы торфу. У складзе саўгаса «Камінтэрн» (цэнтр — вёска Шырокае). На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 74 жыхары вёскі. Да 1966 года вёска ўваходзіла ў склад Акцябрскага сельсавета[2]. НасельніцтваКолькасць
Дынаміка
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia