Камінтэрн (Буда-Кашалёўскі раён)
Камінтэ́рн[1] (трансліт.: Kamintern, руск.: Коминтерн) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Шырокаўскага сельсавета. ГеаграфіяРазмяшчэннеЗа 20 км на ўсход ад Буда-Кашалёва, 19 км ад чыгуначнай станцыі Лазурная (на лініі Жлобін — Гомель), 27 км ад Гомеля. ГідраграфіяНа ўсходзе і захадзе меліярацыйныя каналы. Транспартная сеткаТранспартныя сувязі па прасёлкавай дарозе, затым па шашы Доўск — Гомель. Планіроўка складаецца з кароткай, амаль мерыдыянальнай крывалінейнай вуліцы. Забудова драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. ГісторыяЗаснаваны напачатку 1920-х гадоў перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. У 1929 годзе жыхары вёскі ўступілі ў калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны акупанты спалілі 15 двароў, 9 жыхароў вёскі загінулі на фронце. У 1959 годзе ў складзе саўгаса «Камінтэрн» (цэнтр — вёска Шырокае). НасельніцтваКолькасць
Дынаміка
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia