Краснагорск (Буда-Кашалёўскі раён)
Краснаго́рск[1] (трансліт.: Krasnahorsk, руск.: Красногорск) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Шырокаўскага сельсавета. ГеаграфіяРазмяшчэннеЗа 20 км на ўсход ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 29 км ад Гомеля. ГідраграфіяНа поўначы, захадзе і поўдні меліярацыйныя каналы. Транспартная сеткаТранспартныя сувязі па прасёлкавай дарозе, затым па шашы Доўск — Гомель. Планіроўка складаецца з просталінейнай шыротнай вуліцы, да якой на ўсходзе далучаецца кароткая мерыдыянальная вуліца. Забудова драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. ГісторыяЗаснаваны напачатку XX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1930 годзе арганізаваны калгас, працавала арцель па здабычы торфу. Падчас Вялікай Айчыннай вайны акупанты спалілі 20 двароў, 12 жыхароў вёскі загінулі на фронце. У 1959 годзе ў складзе саўгаса «Камінтэрн» (цэнтр — вёска Шырокае). Да 1966 года пасёлак уваходзіў у склад Акцябрскага сельсавета[2]. НасельніцтваКолькасць
Дынаміка
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia