Аляксандра Іванаўна Федасюк
Аляксандра Іванаўна Федасюк (17 жніўня 1904, в. Андронава, Кобрынскі павет — 29 мая 1995) — беларускі дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі. БіяграфіяНарадзілася ў беднай сялянскай сям’і. У 1925 годзе ўступіла ў КПЗБ, у хуткім часе стала прафесійнай рэвалюцыянеркай, падпольшчыцай, выконвала адказныя партыйныя даручэнні. Агенты польскай дэфензівы праследавалі актыўнага работніка, тройчы арыштоўвалі і заключалі ў турму (1927, 1930—1931, 1937—1939), разлучалі з маленькай дачкой. З вялікай цяжкасцю таварышам па барацьбе ўдалося пераправіць дзяўчынку праз мяжу, у Мінск, да бацькі Мікалая Маслоўскага, віднага камсамольскага работніка, які таксама працаваў у Заходняй Беларусі. З 1926 года — член Кобрынскага падпольнага райкама, з 1928 года — член Брэсцкага падпольнага акруговага камітэта КПЗБ. Закончыла школу партыйных кадраў КПЗБ у Мінску (1929), Камуністычны ўніверсітэт нацыянальных меншасцей Захаду ў Маскве (1934). Займала розныя партыйныя і дзяржаўныя пасады: сакратар Навагрудскага акруговага камітэта КПЗБ (1931—1932), сакратар ЦК КСМЗБ (1929—1930, 1932, 1935—1937), навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі партыі і Кастрычніцкай рэвалюцыі пры ЦК КП(б)Б (1934). Пасля вызвалення Заходняй Беларусі ў верасні 1939 года — дэпутат Народнага сходу Заходняй Беларусі ў Беластоку, член яго паўнамоцнай камісіі на сесіі Вярхоўнага Савета СССР. Актыўна ўдзельнічала ў падзеле панскай зямлі, арганізоўвала палітычную і культурную работу ў вёсках. Працавала старшынёй Кобрынскага гарвыканкама, была абрана дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР, а ў 1941 годзе яе зацвердзілі намеснікам старшыні Брэсцкага аблвыканкама. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны выехала з Брэста на ўсход, дабралася да Масквы, затым ў Пензу, а стуль яе адазвалі ў распараджэнне Цэнтральнага штаба партызанскага руху. У хуткім часе яна была ў Беларусі у партызанах. З’яўлялася членам бюро Брэсцкага падпольнага абкама КП(б)Б. 23 лістапада 1943 года стала сакратарам Кобрынскага райкама, які толькі што быў створаны нанова. Райкам базіраваўся ў партызанскай брыгадзе імя В. І. Чапаева. А 4 снежня 1943 года была назначана сакратаром Дзівінскага падпольнага райкама, які базіраваўся ў партызанскім атрадзе імя М. А. Шчорса. Пасля вызвалення Беларусі працавала ў 1944—1957 гадах сакратаром Брэсцкага, Маладзечанскага гаркамаў КПБ, загадчыкам аддзела ЦК КПБ. Была дэлегат I (1928), II (1935) з’ездаў КПЗБ, кангрэса КІМа (1933); член ЦК КП(б)Б у 1949—1952 гадах; дэпутат Вярхоўнага Савета СССР у 1946—1954 гадах; дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1940—1947 гадах. УзнагародыУзнагароджана ордэнамі Леніна і Чырвонай Зоркі, медалямі. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia