Аляксандр Іванавіч Якшэвіч

Аляксандр Іванавіч Якшэвіч
Род дзейнасці публіцыст, перакладчык
Дата нараджэння 2 студзеня 1886(1886-01-02)
Месца нараджэння
Дата смерці 16 красавіка 1971(1971-04-16) (85 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання

Аляксандр Iванавiч Якшэвіч (літ.: Aleksandras Jakševičius, 2 студзеня 1886(1886-01-02), Шаўлі, Ковенская губерня16 красавіка 1971(1971-04-16), Вільня) — беларускі і літоўскі дзеяч камуністычнай партыі, рэвалюцыянер, беларускі літаратар, перакладчык, адзін са стваральнікаў Камуністычнай партыі Літвы.

Біяграфія

Нарадзіўся 2 студзеня 1886 года ў г. Шаўлі Ковенскай губерні. Вучыўся ў чыгуначнай школе ў Кашадарах. У 1900—1906 гадах працаваў слесарам у чыгуначных майстэрнях Гомеля. Пасля заканчэння настаўніцкіх курсаў з 1907 года настаўнічаў у пачатковых школах Празарышках (Кашадарскі павет) і Баршчаў (Езяроскі павет), а ў 1915 годзе — у школе ў Мінску.

У 1919 годзе — Народны камісар камунікацыі ў Літоўска-Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспубліцы. У 1920 годзе выехаў у Маскву, у 1922 годзе пераехаў у Менск. У 1922—1923 гадах — настаўнік у працоўнай школе ў в. Сафійск (Магілёўская губерня). У 1923—1924 гадах — намеснік загадчыка Менскага гарадскога аддзела асветы, загадчык партыйнай школы пры ЦК КП(б)Б. У 1931—1932 гадах — рэдактар літоўскамоўнай камуністычнай газеты «Raudonasis artojas» (бел.: Чырвоны араты) у Менску. Пераклаў на літоўскую мову аповесць «ТВТ» Янкі Маўра (выдадзена ў 1935 годзе)[1].

Трапіў пад палітычныя рэпрэсіі. На момант арышту (26 лістапада 1936 года) працаваў загадчыкам вучэбнай часткі ў сярэдняй школы № 1 г. Менска. Асуджаны 5 кастрычніка 1937 года пазасудовым органам НКУС БССР па справе беларускіх літаратараў як «член контррэвалюцыйнай нацдэмаўскай арганізацыі» і за «антысавецкую дзейнасць» па артыкулах 72, 76, 145 Крымінальнага кодэкса БССР да 10 гадоў ППК[2]. Пакаранне адбываў у лагеры і ссылцы ў Кемераўскай вобласці РСФСР разам з беларускім паэтам Станіславам Шушкевічам[3].

Пасля вайны жыў у Вільні. Рэабілітаваны прэзідыумам Вярхоўнага суда БССР 29 снежня 1954 года[3].

Быў жанаты, меў дзіця.

Памёр 16 красавіка 1971 года ў Вільні. Пахаваны ў Вільні на Антокальскіх могілках.

Крыніцы

Літаратура

  • Шармайтис Л. Ветеран революционного движения в Литве // Советская Литва. 1966, 14 января;
  • Маракоў Л. Вынiшчэнне, або Пяць хваляў арыштаў беларускiх лiтаратараў // ЛiМ. 1999, 10 снежня.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya