Аляксандр Ігаравіч Дзямешка
Аляксандр Дзямешка (нар. 7 лістапада 1986, Брэст) — беларускі футбаліст (нападнік) і трэнер. У цяперашні час працуе ў трэнерскім штабе брэсцкага «Дынама». Клубная кар’ера«Дынама»Выхаванец брэсцкай СДЮШАР-5, з 2003 года стаў праходзіць у дубль мясцовага «Дынама», а ўжо ў 2005 годзе дэбютаваў у асноўнай камандзе. Найбольш паспяховым сезонам у «Дынама» стаў 2007, калі Дзямешка 17 раз з’явіўся на полі ў чэмпіянаце і вызначыўся голам, а таксама разам з камандай выйграў Кубак Беларусі. Пазней выступаў пераважна толькі за дубль, так і не здолеўшы замацавацца ў аснове дынамаўцаў. «Граніт» і «Гарадзея»Сезон 2010 распачаў у складзе «Граніта», які па выніках чэмпіянату 2009 страціў месца ў Вышэйшай лізе. Абараняў колеры мікашэвіцкага клуба на працягу двух сезонаў, здолеў трывала замацавацца ў аснове «Граніта». У лютым 2012 года перайшоў у «Гарадзею»[3]. Двойчы разам з «цукровымі» займаў другое месца ў Першай лізе, аднак клуб так і не здолеў выйсці ў элітны дывізіён, саступаючы ў стыкавых матчах. У сезоне 2014 трывала з’яўляўся ў стартавым складзе, але клуб заняў толькі 6-е месца ў Першай лізе. Вяртанне ў «Дынама»Са студзеня 2015 года знаходзіўся на праглядзе ў брэсцкім «Дынама»[4]. У выніку распачаў сезон 2015 у складзе роднага клуба. У «Дынама» замацаваўся ў аснове, стаў выступаць на пазіцыі цэнтральнага нападніка. У студзені 2016 года накіраваўся на прагляд у польскі клуб «Погань» з Седльцаў, але не падышоў[5]. У выніку вярнуўся ў «Дынама», з якім у сакавіку падпісаў новы кантракт[6]. Стаў капітанам каманды, у першай палове сезона 2016 быў асноўным нападнікам і забіў 6 галоў у чэмпіянаце, але ўлетку страціў месца ў стартавым складзе і стаў пераважна выхадзіць на замену. У першай палове 2017 года заставаўся іграком «Дынама», аднак нават у заяўку на матчы трапляў зрэдку, згуляў толькі ў адным матчы. У ліпені 2017 года завяршыў гульнявую кар’еру і перайшоў на трэнерскую працу ў моладзевай акадэміі «Дынама»[7]. «Рух»У пачатку 2018 года далучыўся да фарм-клуба дынамаўцаў — брэсцкага «Руха» — у склад якога быў заяўлены на сезон 2018 у якасці іграка. Дапамог камандзе атрымаць перамогу ў Другой лізе. Адначасова быў старшым трэнерам каманды, і пасля сезона 2018 сканцэнтраваўся на трэнерскай дзейнасці. У 2021 годзе ў якасці аматара выступаў за «Брэстжылбуд» у Другой лізе. Трэнерская кар’ераУ 2018—2021 гадах быў старшым трэнерам «Руха», разам з камандай прайшоў шлях да Вышэйшай лігі. У студзені 2022 года ўзначаліў дубль «Руха»[8], аднак у хуткім часе клуб зняўся са спаборніцтваў. У сакавіку 2023 года стаў трэнерам у дублі брэсцкага «Дынама»[9]. Восенню 2023 года ўслед за галоўным трэнерам дубля Андрэем Чалмадзеевым перайшоў у асноўную каманду дынамаўцаў, дзе застаўся і ў наступным годзе пасля прызначэння новым галоўным трэнерам Аляксандра Бразевіча[10]. У лістападзе 2023 года атрымаў трэнерскую ліцэнзію катэгорыі A[11]. Дасягненні
Статыстыка выступленняў
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia