Аляксандр Абрамавіч Дракахруст
Аляксандр Абрамавіч Дракахруст (7 лістапада 1923, Масква, РСФСР — 14 лістапада 2008) — расійскі і беларускі журналіст, паэт і перакладчык. БіяграфіяНарадзіўся 7 лістапада 1923 года ў Маскве ў сям’і ваеннаслужачага. У ліпені 1941 прызваны ў Чырвоную Армію. Служыў салдатам інжынернага батальёна, камандзірам узвода. Удзельнічаў у баях на Паўднёва-Заходнім, Паўднёвым, 2-м Украінскім, 1-м Беларускім франтах, у штурме Берліна. Скончыў Маскоўскае ваенна-інжынернае вучылішча (1945) і завочна факультэт мовы і літаратуры Хабараўскага педагагічнага інстытута (1962). З 1946 — ваенны журналіст. У 1964—1971 — карэспандэнт газеты Чырванасцяжнай Беларускай ваеннай акругі «Во славу Родины». Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1961 года. Памёр 14 лістапада 2008 года ў Мінску. Пахаваны на Паўночных могілках Мінска. Сям'яБыў жанаты, меў сыноў Алега і Юрыя, унука Кірыла. ТворчасцьДэбютаваў у друку ў 1939 (газета «Молодая гвардия», Адэса). Пісаў на рускай мове. Першы зборнік вершаў «Миру быть на земле!» (1951, Уладзівасток). Аўтар зборнікаў паэзіі «Цвет счастья» (1953, Уладзівасток), «Зарницы над сопками» (1959, Хабараўск), «Сменяет время караулы» (1961, дадатак да часопіса «Советский воин»), «Тревожный ветер» (1964), «Бухта смятенья» (1967), «И нет конца тревогам» (1969), «Мост» (1972), «Мои вы годы — эшелоны» (1975), «Раздорожье» (1979), «Притяжение» (1981, Хабараўск), «Лицо твое» (1982), «Сквозное ранение» (1983), «Дальняя связь» (выбранае, 1983), «Круговорот» (1986), «Исповедь» (1990). Пераклаў на рускую мову шэраг вершаў і паэм М. Аўрамчыка, А. Астрэйкі, Р. Барадуліна, А. Вялюгіна, С. Гаўрусёва, С. Грахоўскага, А. Грачанікава, Е. Лось і некаторых іншых беларускіх паэтаў. Аўтар кнігі выбраных перакладаў з беларускай мовы «Журавлиная стая» (1988). УзнагародыУзнагароджаны двума ордэнамі Айчыннай вайны II ступені, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі і медалямі. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia