Аляксандр Альгертавіч Дабравольскі
Алякса́ндр Альге́ртавіч Дабраво́льскі (нар. 23 лістапада 1958, Сула, Маладзечанская вобласць) — беларускі палітык. Сябра палітрады Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Дырэктар Усходнееўрапейскай Школы палітычных даследаванняў. Старэйшы палітычны дарадца Святланы Ціханоўскай.[2] ЖыццяпісНарадзіўся 23 лістапада 1958 года ў вёсцы Сула Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці. У 1982 годзе скончыў радыёфізічны факультэт, у 1995 годзе — юрыдычны факультэт Белдзяржуніверсітэта. Працаваў у 1982—1990 гадах інжынерам-канструктарам у Канструктарскім бюро дакладнага электроннага машынабудавання. У 1989 г. быў абраны народным дэпутатам СССР па тэрытарыяльнай акрузе ў г. Мінску. Працаваў у Камітэце па прамысловасці (1989—1991), затым намеснікам Старшыні Камітэта па правах і свабодах чалавека (1991). На Першым З’ездзе Народных дэпутатаў СССР увайшоў у склад Міжрэгіянальнай дэпутацкай групы — першай дэмакратычнай парламенцкай апазіцыі ў СССР. Працаваў разам з Андрэем Сахаравым, Барысам Ельцыным, Анатолем Сабчаком, Васілём Быкавым, Алесем Адамовічам. У 1990 г. быў адным з ініцыятараў стварэння Аб’яднанай дэмакратычнай партыі (АДПБ) — першай зарэгістраванай у Беларусі апазіцыйнай палітычнай партыі. У 1991—1995 — старшыня АДПБ. У 1992 г. — заснавальнік Незалежнага Інстытута сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў (НІСЭПД). 1992—1994 — Выканаўчы дырэктар, 1994—1995 — навуковы супрацоўнік НІСЭПД. У 1995 г. абраны дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь XIII склікання. У 1996 г. быў прадстаўніком групы дэпутатаў Вярхоўнага Савета ў Канстытуцыйным Судзе па справе імпічменту прэзідэнта Лукашэнкі. З 1995 г. па 2006 г. — намеснік старшыні, з 2006 г. — сябра Палітрады Аб’яднанай Грамадзянскай партыі. З 2008 — дырэктар Усходнееўрапейскай Школы палітычных даследаванняў. 27 снежня 2023 года супраць Дабравольскага і яшчэ траіх беларускіх палітычных дзеячаў Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь пачаў спецыяльную (завочную) вытворчасць па крымінальным артыкуле аб перашкодзе працы выбарчых камісій. 18 сакавіка 2024 года стала вядома, што кожнага з абвінавачаных завочна прысудзілі да чатырох гадоў пазбаўлення волі нібыта за спробу зрыву рэферэндуму 2022 года шляхам напісання лістоў з пагрозамі членам выбарчых камісій[3]. У студзені 2024 года СК аб’явіў аб другой спецыяльнай вытворчасці супраць Дабравольскага, на гэты раз па справе 20 незалежных аналітыкаў[4]. У 2024 годзе Дабравольскі быў зноў завочна асуджаны — да 11 з паловай гадоў пазбаўлення волі са штрафам па справе «аналітыкаў Святланы Ціханоўскай»; яго палічылі кіраўніком экстрэмісцкага фарміравання[5]. 24 кастрычніка КДБ унёс Дабравольскага ў шэрагу 20 фігурантаў справы «аналітыкаў Ціханоўскай» у «спіс тэрарыстаў»[6]. Палітычная дзейнасцьУ 1995 г. адбылося аб’яднанне АДПБ з Грамадзянскай партыяй — была створаная Аб’яднаная грамадзянская партыя (АГП). Абраны намеснікам старшыні АГП. У гэтым самым годзе адбыліся выбары ў Вярхоўны Савет, АГП стварыла ў парламенце фракцыю «Грамадзянскае дзеянне». Абраны дэпутатам Вярхоўнага Савета, узначаліў падкамісію па СМІ. У 2001 г. у час прэзідэнцкіх выбараў быў намеснікам кіраўніка выбарчага Штаба Адзінага кандыдата ад шырокай грамадзянскай кааліцыі Уладзіміра Ганчарыка, у 2006 — намеснікам кіраўніка Штаба Адзінага кандыдата ў прэзідэнты ад Аб’яднаных дэмакратычных сіл Аляксандра Мілінкевіча. Пасля выбараў у 2006 г. быў арыштаваны на 10 сутак за ўдзел у акцыях пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў. З 2007 па 2009 — сябра Прэзідыума Палітрады Аб’яднаных дэмакратычных сіл Беларусі. З 2007 — старшыня праўлення, з 2008 — дырэктар Усходнееўрапейскай Школы палітычных даследаванняў. Асабістае жыццёЖанаты. Жонка — настаўніца, сын — студэнт, дачка — юрыст. Хобі — электроніка (у мінулым — прафесія), музыка (меламан-калекцыянер, у студэнцкія гады — музыка, бас-гітарыст), турызм, горныя лыжы. УзнагародыПублікацыі
Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia