Аляксандр Зыскуноў
Аляксандр Валер’евіч Зыскуноў (нар. 17 мая 1977, Казахская ССР, СССР) — беларускі баскетбаліст. Цэнтравы. Выступаў за зборную Беларусі. Удзельнік чэмпіянату свету па баскетболе 3х3 (1995). БіяграфіяНавучаўся ў Рэспубліканскім вучылішчы алімпійскага рэзерву пад кіраўніцтвам Міхаіла Аляксеевіча Тайца. Выступаў за мінскія клубы РТІ / РТІ-РШВСМ (1993—1996), «Аўтазаводзец-РВАР» (1997, у Кубку Беларусі), РТІ-РВАР (2003), «Мінск-БНТУ» (2003). У 1996 годзе пераехаў у ЗША. Быў членам каманды Фордэмскага ўніверсітэта ў сезонах 1996/97 і 1997/98, правёў 52 гульні (2,4 ачка, 2,5 падбора/гульню). Выступаў за моладзевую зборную Беларусі U-22 на чэмпіянаце Еўропы-1996 (10-е месца). Быў гульцом мужчынскай зборнaй Беларусі ў 1995—1998 і 2004—2005 гадах. З кастрычніка 1998 года не гуляў з-за траўмы. Вярнуўся ў баскетбол у студзені 2003 года[3]. Выступаў за клубы Беларусі, Румыніі («Сібіу» 2004, 2005)[4], Украіны («Сумыхімпрам» 2004/05)[5], Германіі («Раштат» 2005/06, «Кірхайм» 2006/07, «Брэмергафен» 2007/08, «Саар-Пфальц» 2008/09, «Хемніц» 2009/10, «Карлсруэ» 2010/11), Аўстрыі («Дорнбірн» 2006)[6]. Дасягненні
Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia