Дзмітрый Мікалаевіч Паляшчук
Дзмітрый Мікалаевіч Паляшчук (нар. 21 мая 1985, Мінск) — беларускі баскетбаліст, форвард. Кар’ераПершым клубам у прафесійнай кар’еры быў сталічны РДВАР, у якім форвард выступаў з 2002-га па 2004-ы. У 2004 годзе з’ехаў у Аўстрыю, дзе далучыўся да «Аркадыі» і гуляў там на працягу шасці гадоў. Потым форвард пабываў у «Гродна-93», расійскім «Алтайбаскеце» і ўкраінскім «Палітэхніку». Сезон 2015/16 пачынаў у складзе «Цмокі-Мінск», аднак пакінуў каманду і перашоў у сталічнае БДЭУ. Дзмітрый Паляшчук упершыню быў выкліканы ў склад моладзевай зборнай Беларусі ў 17 гадоў, а ў 2005-м дэбютаваў у асноўнай мужчынскай нацыянальнай камандзе. У двух матчах прэ-кваліфікацыі на чэмпіянат свету-2019 наш новы форвард набірае 7.5 ачка і 8 падбораў ў сярэднім за 15 хвілін. З 2017 года гуляе за «Цмокі-Мінск»[1]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia