Галіна Аляксандраўна Булыка
Галіна Аляксандраўна Булыка (нар. 6 снежня 1960, в. Асава, Воранаўскі раён, Гродзенская вобласць) — беларуская пісьменніца, перакладчыца. БіяграфіяНарадзілася ў сям’і настаўнікаў. Бацька — вядомы беларускі мовазнавец Аляксандр Булыка. У 1966 годзе сям’я пераехала ў Мінск. Скончыла хімічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1983). Працавала стажорам-даследчыкам у Інстытуце фізіка-арганічнай хіміі АН БССР, выхавальніцай у рабочым інтэрнаце Мінскага матацыклетнага і веласіпеднага завода, інжынерам-наладчыкам Упраўлення пусканаладачных работ трэста «Аўтарэмбудмантаж» Мінаўтапрама СССР. У 1989 годзе скончыла Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве. Сябра Саюза пісьменнікаў СССР і Саюза пісьменнікаў БССР (Саюз беларускіх пісьменнікаў) з 1987 года. Працавала ў газетах «Культура», «Рэспубліка», часопісах «Крыніца», «Беларуская думка». З 2004 года — галоўны рэдактар часопіса «Coiled Tubing Times» («Час калцюбінга»)[1]. ТворчасцьЗ вершамі ўпершыню выступіла ў друку ў 1975 годзе (часопіс «Бярозка). Аўтарка падборкі вершаў «Дзень нараджэння снежня» ў калектыўным зборніку «Сцяжына» (1983), зборнікі паэзіі «Сінтэз» (1986), «Турмалін» (1994). Вершы друкаваліся ў часопісах «Полымя», Маладосць», «Юность», «Сибирские огни» і інш. Пад псеўданімам Вікторыя Васільева выпусціла раман «Здабыццё шчасця» (Вільня-Мінск: Паліна, 1996), пад псеўданімам Галіна Яхантава — раман «Сны Анастасіі» (М.: Вагрыус, 1996); «Чорная ружа Анастасіі» (М.: Вагрыус, 1997), пад псеўданімам Галіна Шарэўская — раман «Усход кахання» (М.: Яуза, 1997), пад псеўданімам Эліс Фокс — раман «Беласнежка і Чарнадымка» (Мінск, 1998). Друкуецца таксама пад псеўданімамі Алена Лісоўская і Алена Сахарава. Пераклала раман Яна Флемінга «Шпіён, які мяне кахаў» (М.: Дайджэст, 1991)[2]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia