Аляксандр Мікалаевіч Вячорка
Аляксандр Мікалаевіч Вячорка (нар. 26 лютага 1974, в. Гарадная, Столінскі раён) — беларускі настаўнік, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання. БіяграфіяНарадзіўся 26 лютага 1974 года ў в. Гарадная Столінскага раёна Брэсцкай вобласці[1]. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Выкладчык. Матэматык»; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае і мясцовае кіраванне»[1]. Працаваў настаўнікам інфарматыкі, дырэктарам Сярэдняй школы № 2 р.п. Рэчыца Столінскага раёна; начальнікам аддзела па адукацыі Столінскага раёна; кіраўніком спраў Столінскага раённага выканаўчага камітэта[1]. З’яўляўся дэпутатам Столінскага раённага Савета дэпутатаў 27-га і 28-га скліканняў[1]. Узнагароджаны ганаровымі граматамі Столінскага раённага выканаўчага камітэта, Столінскага раённага Савета дэпутатаў, Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў[1]. Член Беларускай партыі «Белая Русь»[1]. У 2024 годзе выбраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Столінскай акругі № 16. Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па жыллёвай палітыцы і будаўніцтве[1]. УзнагародыЖанаты, мае дваіх дзяцей. ЗноскіСпасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia