Аляксандр Патрыкеевіч
Аляксандр Патрыкеевіч — князь старадубскі (да 1406) і карэцкі (пасля 1406). БіяграфіяУнук старосты гарадзенскага князя Давыда, другі сын князя Патрыкея Давыдавіча[4]. Акалічнасці, праз якія князя Аляксандра Патрыкеевіча пазней сталі памылкова лічыць сынам князя Патрыкея Нарымонтавіча[5], пакуль пэўна не ясныя, на думку Алега Ліцкевіча, напэўна, прычыну трэба шукаць у адным з радаслоўцаў, складзеных у Маскоўскай дзяржаве ў XVI—XVII ст.[6]. З прычыны важнага месца Старадубскага княства на ўсходзе дзяржавы, князя не абміналі ўвагай уладары Княства, Польшчы, Ордэна і вялікія князі маскоўскія[7]. У 1388 годзе князь Аляксандр быў пры двары караля Уладзіслава Ягайла[7]. У 1387—1394 гадах князь Аляксандр выступае сярод паручнікаў за пана Братошу, у грамаце ён запісаны пасля князя Альгімонта[6]. На пачатку студзеня 1397 года князь Аляксандр названы старадубскім князем падчас прыезду ў Маскву на хрысціны сына вялікага князя маскоўскага Васіля Дзмітрыевіча[4]. У 1398 годзе ордэнскі бок назваў яго сярод пажаданых сведак Салінскага дагавора — у прэліміраным пагадненні (23.4.1398, Гродна) князь Аляксандр названы паміж князямі Іванам Альгімонтавічам і Ямантам[7], але ў самім дагаворы (12.10.1398, востраў Салін) перад Іванам Альгімонтавічам[6]. На думку Ліцкевіча, такая перамена месцаў сведчыць пра пэўнае саперніцтва ў знатнасці паміж родамі, а таксама дадаткова пацвярджае, што Аляксандр Патрыкеевіч не належаў ні да адной з галін Гедзімінавічаў[6]. Таксама і на думку Андрэя Кузьміна, у канцы XIV ст. Гедзімінавіч не мог займаць у дакументах такія месцы сярод тытулаванай знаці[5]. У 1400 годзе князь Аляксандр прысягнуў каралю Уладзіславу Ягайлу на вернасць у выпадку смерці вялікага князя Вітаўта. У 1402 годзе разам з князем Лугвенам Альгердавічам пад Любуцкам разбіў разанскага князя Радаслава Алегавіча, які хацеў захапіць Бранск. У 1403 годзе выдаў дачку Агрыпіну замуж за мажайскага князя Андрэя Дзмітрыевіча — брата вялікага князя маскоўскага Васіля[8][9].[7] Апроч Старадубскага княства князю Аляксандру (Alexander Patirkens son) належала сяло на паўдарогі з Сурвілішак да Гальшан, яно згадана каля 1385 года ордэнскімі Die Littauischen Wegeberichte, але цяпер не лакалізуецца[10]. У 1406 годзе, на пачатку літоўска-маскоўскай вайны, старадубскі князь Аляксандр арыштаваны на загад вялікага князя Вітаўта[7]. Раней, на грунце датыроўкі Антонім Прахаскам двух лістоў вялікага князя Вітаўта[11], лічылася, што арышт адбыўся ў 1407 годзе, але абодва лісты напісаны ў 1406 годзе[12]. Пазней, напэўна, вызвалены і атрымаў ва ўладанне частку Карца на Валыні[7]. Другой часткай Карца тым часам валодалі князі Астрожскія[13]. НашчадкіМеў дачку Агрыпіну, з 1403 года жонку князя мажайскага Андрэя Дзмітрыевіча (1382—1432). Ад нейкага князя Аляксандра выводзілі свой род Карэцкія[13], такім чынам яны прэтэндавалі і на княжацкі тытул. У канцы XVI ст. адзін з Карэцкіх паклаў перад каралеўскім судом копію граматы вялікага князя Свідрыгайлы ад 1443 года да карэцкіх баяр з загадам слухацца сына князя Аляксандра — Васіля[14]. Аднак, шукальнікі княжацкага тытулу Карэцкія тым часам не былі ўпэўнены да якой княжацкай дынастыі належаць, але ўрэшце сталі карыстацца пячаткамі з «Пагоняй», то-бок прэзентаваць сябе як Гедзімінавічаў. Княжацкі тытул і паходжанне Карэцкіх няпэўныя, не ясна кім на праўдзе быў Аляксандр, якога яны называлі сваім продкам. Пячатка і манеты![]() Пячаткі князя Аляксандра Патрыкеевіча не захаваліся да нашага часу. Апошняя з захаваных, на акце прысягі 1400 года, апісаная ў 1782 годзе — двухбаковая, на адным баку «знак якісьці», на другім «надпіс рускі». Невядома ці тоесны «знак якісьці» з 1400 года знаку з аднабаковай пячаткі князя Аляксандра, замаляванаму ў трансумпце Салінскага дагавора (1398) у 1419 годзе. Прынамсі знак з пячаткі на Салінскім дагаворы тоесны знаку з манет, якія з прычыны кепскага прачытання легенд прыпісвалі вялікаму князю Вітаўту, князю Карыбуту-Дзмітрыю Альгердавічу і аднаму з залежных ад яго чарнігаўскіх князёў. Толькі Васіль Зайцаў звярнуў увагу на арэал знаходак гэтых манет, адпаведны Старабудскаму княству, і здолеў пераканаўча атрыбутаваць іх князю Аляксандру Патрыкеевічу, прачытаўшы цалкам легенду напісаную «супраць гадзіннікавай стрэлкі і як бы па спіралі»: «ПЕЧТЬ КНЗѦ ОЛКСАНДРА ПТР». Біццё манет Зайцаў датаваў 2-й паловай 1380-х — пачаткам 1390-х гадоў. Такім чынам, перамалёўка пячаткі з трансумпта Салінскага дагавора пацвярджае атрыбуцыю манет Зайцавым. Паходжанне «княжацкага знака» князя Аляксандра Патрыкеевіча не вызначана.[15] На думку Сяргея Палехава, князь Аляксандр Патрыкеевіч ужываў адзін «княжацкі знак» (для пячаткі і манет) даволі працяглы час — з канца 1380-х гадоў да 1398, а магчыма, і да 1401 года, нават нягледзячы на змены ў сваім палітычным стане, якія маглі прывесці да спынення біцця ўласнай манеты. Ужыванне «княжацкага знаку» адпавядала рускай сфрагістычнай традыцыі, гэтым наследаванне яе князем не абмяжоўваецца, калі да Салінскага дагавора (1398) ён на заходні ўзор прывесіў пячатку ў васковым каўчэжцы, то ў 1400 годзе яго ўласная грамата замацавана двухбаковай пячаткай, характэрнай рускай сфрагістыцы.[16] Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia