Аляксандр Пятровіч Барушка
Аляксандр Пятровіч Барушка (нар. 22 сакавіка 1939, в. Блудзень, Бярозаўскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі энергетык. Доктар тэхнічных навук (1993), прафесар. БіяграфіяСкончыў Беларускі політэхнічны інстытут (спецыяльнасць «Цеплаэнергетычныя ўстаноўкі электрастанцый», 1961). Працаваў на Полацкай ЦЭЦ № 2 (1961—1975, з 1969 — галоўны інжынер, з 1972 — дырэктар), Галоўным вытворчам ўпраўленні энергетыкі і электрыфікацыі Беларускай ССР Міністэрства энергетыкі і электрыфікацыі СССР (1975—1979, намеснік галоўнага інжынера па цеплатэхнічнай частцы), Міністэрстве энергетыкі Афганістана (1979—1981, саветнік міністра), Усесаюзным дзяржаўным навукова-даследчым і праектна-канструктарскім інстытуце па прамысловай энергетыцы (Беларускае аддзяленне; 1981—1986, загадчык аддзела, намеснік дырэктара), Сакратарыяце Арганізацыі Аб’яднаных Нацый (Дэпартамент па тэхнічнаму супрацоўніцтву, 1986—1995, эксперт, кансультант па энергетыцы), Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце (з 1995, прафесар кафедры «Электразабеспячэнне»). Навуковыя інтарэсы: кіраванне якасцю, рызыкамі і надзейнасцю ў энергетыцы. Бібліяграфія
ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia