Аляксандр Сцяпанавіч Рагачук

Аляксандр Сцяпанавіч Рагачук
старшыня Брэсцкага гарадскога выканаўчага камітэта[d]
14 кастрычніка 2014 — сакавік 2023
Папярэднік Аляксандр Сяргеевіч Палышанкоў
Пераемнік Сяргей Мікалаевіч Лабадзінскі[d]

Нараджэнне 1 лютага 1965(1965-02-01) (60 гадоў)
Адукацыя
Месца працы
Званне палкоўнік[d]
Узнагароды
медаль «За адвагу» медаль «За баявыя заслугі» юбілейны медаль «70 гадоў Узброеных Сіл СССР» медаль «За працоўныя заслугі»
ордэн свяціцеля Кірыла Тураўскага II ступені
нагрудны знак «Воіну-інтэрнацыяналісту» медаль «Воіну-інтэрнацыяналісту ад удзячнага афганскага народа»

Аляксандр Сцяпанавіч Рагачу́к (нар. 1 лютага 1965, Шыповічы, Кобрынскі раён, Брэсцкая вобласць, БССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Старшыня Брэсцкага гарадскога выканаўчага камітэта (2014[1]–2023[2]). Палкоўнік запасу.

Біяграфія

Нарадзіўся 1 лютага 1965 года ў вёсцы Шыповічы Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці ў сям’і педагогаў.

У 1985 годзе скончыў Курганскае вышэйшае ваенна-палітычнае авіяцыйнае вучылішча і быў накіраваны для праходжання службы ў Афганістан. Па 1998 год служыў на афіцэрскіх пасадах ва Узброеных Сілах Расійскай Федэрацыі. У 19982000 гадах выкладаў у Самарскім аэракасмічным універсітэце.

У 2000 годзе вярнуўся на радзіму, працаваў у Кобрынскім райвыканкаме начальнікам аддзела арганізацыйна-кадравай працы, намеснікам старшыні выканкама.

У 2004 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь і быў прызначаны на пасаду начальніка ўпраўлення ідэалагічнай працы Брэсцкага аблвыканкама. На гэтай пасадзе ён стаў вядомым тым, што ўвёў па серадах абавязковы беларускамоўны дзень у арганізацыі[3].

У 2010 годзе заняў пасаду главы адміністрацыі Маскоўскага раёна горада Брэста. У інтэрв’ю пасля прызначэння заявіў, што: «мы з часам, канешне, але ўсё роўна пяройдзем на беларускую мову», хоць большасць грамадзянаў цяпер карыстаецца «расійскай мовай»[3].

У 2012 годзе скончыў Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве прамысловасці».

14 кастрычніка 2014 года прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даў згоду на прызначэнне Аляксандра Рагачука старшынёй Брэсцкага гарвыканкама. 15 кастрычніка 2014 года прызначэнне было падтрымана дэпутатамі гарсавета.

У час «Марша недармаедаў» 2017 года, накіраванага супраць прэзідэнцкага Дэкрэта № 3 «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства» і эканамічнай палітыкі ўлад, Аляксандр Рагачук нечакана запрасіў на гутарку ў актавую залу гарвыканкама пратэстоўцаў, якія сабраліся каля будынка[4]. На перамовах пратэстоўцы выказалі яму патрабаванне адмяніць дэкрэт, на што Рагачук паабяцаў перадаць гэтае патрабаванне «вышэйшым уладам»[5].

27 сакавіка 2023 года была дадзена згода на прызначэнне мэрам Брэста Сяргея Лабадзінскага. Аляксандр Рагачук з 28 сакавіка 2023 года пайшоў у адстаўку з дзяржаўнай службы.

У маі 2023 года абраны старшынёй Брэсцкага абласнога аб’яднання прафсаюзаў[6].

20 жніўня 2024 года на пасяджэнні прэзідыума Савета Брэсцкага абласнога аб’яднання прафсаюзаў члены прэзідыума Савета прагаласавалі за вызваленне ад пасады старшыні Брэсцкага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Аляксандра Рагачука па пагадненні бакоў у сувязі з яго заявай[7].

Узнагароды

Сям’я

Жанаты, мае дачку.

Зноскі

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya