Аляксандр Сяргеевіч Корзун
Аляксандр Корзун (нар. 13 ліпеня 2000, Мінск) — беларускі футбаліст, нападнік. Клубная кар’ераВыхаванец клуба «Іслач», з 2017 года пачаў гуляць за дубль. У лютым 2020 года перайшоў у «Слонім-2017»[4], дзе замацаваўся ў асноўным складзе, з 6 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды. У лютым 2021 года вярнуўся ў «Іслач», падпісаўшы двухгадовы кантракт[5]. Выступаў за дубль, а 30 мая 2021 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча са «Слуцкам» (1:2). У ліпені 2021 года быў аддадзены ў арэнду ў «Оршу»[6], дзе стаў гуляць у стартавым складзе. У лістападзе 2021 года вярнуўся з арэнды ў «Іслач»[7] і адправіўся на службу ў арміі, з-за чаго прапусціў сезон 2022. У лістападзе 2022 года падпісаў новы аднагадовы кантракт з «Іслаччу»[8], аднак у лютым 2023 года пакінуў клуб[9] і хутка стаў іграком «Маладзечна»[10]. Пакінуў маладзечанскі клуб у снежні 2023 года[11]. Статыстыка выступленняў
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia