Аляксей Ільіч ЗолаўАляксе́й Ільі́ч Зо́лаў (10 (23) студзеня 1906, г. Пінск — 8 лютага 1989) — савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч[3]. БіяграфіяСкончыў Ленінградскі політэхнічны інстытут (1936). З 1936 года галоўны энергетык, галоўны механік, дырэктар станкабудаўнічага завода імя Кірава ў Мінску. З 1941 года ў Наркамаце станкапрома СССР, дырэктар Клінскага станкабудаўнічага завода, зноў дырэктар станкабудаўнічага завода імя Кірава. З 1946 года сакратар Мінскага гаркама КП(б)Б. У 1947—1957 гг. намеснік старшыні Савета Міністраў, міністр лёгкай і харчовай прамысловасці, харчовых тавараў БССР. У студзені 1957 года абраны сакратаром ЦК КПБ. З мая 1957 года першы намеснік старшыні Савета Міністраў БССР і старшыня Савета народнай гаспадаркі БССР. З верасня 1958 года намеснік старшыні Савета Міністраў БССР. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia