Цімафей Сазонавіч Гарбуноў
Цімафе́й Сазо́навіч Гарбуно́ў (6 жніўня 1904, в. Саннікі, Лепельскі павет, Віцебская губерня — 8 кастрычніка 1969, Мінск) — партыйны і дзяржаўны дзеяч БССР, гісторык, акадэмік АН БССР (1959)[3]. БіяграфіяНарадзіўся 6 жніўня 1904 года ў в. Саннікі Лепельскага павета Віцебскай губерні (цяпер — Бешанковіцкі раён Віцебскай вобласці). У 1919—1924 гадах працаваў на лесапільні, ільнопрадзільнай фабрыцы «Дзвіна» ў Віцебску. З 1937 года — галоўны рэдактар Дзяржаўнага выдавецтва БССР, з 1939 года — рэдактар газеты «Звязда». У 1948 годзе скончыў Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК УКП(б)[3]. У 1941—1947 гадах і 1950—1960 гадах — сакратар ЦК КПБ. У Вялікую Айчынную вайну на палітрабоце ў Чырвонай Арміі, адзін з арганізатараў партызанскага руху на Беларусі. У 1942—1945 гадах — рэдактар часопіса «Славяне », у 1949—1950 гадах — намеснік старшыні праўлення Усесаюзнага таварыства па распаўсюджванні палітычных і навуковых ведаў , рэдактар часопіса «Наука и жизнь »[3]. У 1960—1967 гадах — акадэмік-сакратар Аддзялення грамадскіх навук АН БССР[3]. Памёр 8 кастрычніка 1969 года ў Мінску. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках. Навуковая дзейнасцьАсноўныя працы па гісторыі ўтварэння БССР, уз’яднання беларускага народаў адзінай Савецкай сацыялістычнай дзяржаве, аб першых сацыялістычных пераўтварэннях у рэспубліцы[3] Бібліяграфія
Грамадская і дзяржаўная дзейнасцьДэпутат Вярхоўнага Савета СССР у 1946—1962 гадах, дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1947—1967 гадах[3]. У 1955—1963 гадах — старшыня Вярхоўнага Савета БССР[3]. УзнагародыУзнагароджаны ордэнам Леніна, іншымі ордэнамі і медалямі. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia