Аляксей Аляксандравіч Дзянісаў (архітэктар)
Аляксей Аляксандравіч Дзянісаў (8 сакавіка 1879, Ізмайлаўск — 25 жніўня 1966) — беларускі інжынер і архітэктар. Галоўны архітэктар Мінска (жнівень-кастрычнік 1944[1]). БіяграфіяСкончыў Рыжскі політэхнічны інстытут у 1906 годзе. Працаваў архітэктарам ва Упраўленні Паўднёва-Заходняй чыгункі, Белдзяржбудзе, у жніўні-кастрычніку 1944 года быў галоўным архітэктарам Мінска[1], потым працаваў ва Упраўленні галоўнага архітэктара[2], у 1949—1957 гадах — у Белкаапсаюзе. Член Саюза архітэктараў СССР з 1934 года. Прадзед гісторыка Антона Дзянісава і стрыечны брат дзеда гісторыка Уладзіміра Дзянісава. Творчасць![]() ![]() ![]() ![]() Вядомыя праекты:
На пачатку 1930-х гадоў у альбоме «Мастацтва БССР за 15 год (1917—1932 гг.)» Дзянісава разам з Гайдукевічам, Цісэнам і іншымі называюць «старымі архітэктарамі», «прадстаўнікамі буржуазнага эклектызму» і супрацьпастаўляюць «моладзі, якая прайшла новую, сучасную школу» — Лаўрову, Валадзько, Воінаву[9]. У 1953 годзе Воінаў і Ягораў наадварот адзначылі, што ўжо ў 1920-я гады Аляксееў быў сярод архітэктараў, якія супрацьпаставілі «канструктывісцкай „архітэктуры“» праекты на грунце нацыянальных традыцый, прыкладамі даваліся яго будынкі ўпаўнаважанага ВСНГ і Лечкамісіі[4]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia