Аляксей Аляксеевіч Смірноў
Аляксе́й Аляксе́евіч Смірно́ў (нар. 14 лютага 1921, в. Куляміха Ветлужскага раёна Горкаўскай вобласці) — савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч[1]. БіяграфіяЧлен КПСС з 1947 года. Скончыў Днепрапятроўскі горны інстытут (1945). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. З 1946 года на камсамольскай і партыйнай працы. З 1954 года інструктар аддзела партыйных органаў ЦК КПСС. З 1957 года загадчык аддзела прамысловасці і транспарту, з 1958 года загадчык аддзела партыйных органаў ЦК КПБ. У 1959—62 гадах 1-ы сакратар Брэсцкага абкама КПБ. У 1962—64 гадах намеснік старшыні Бюро ЦК КПБ для кіраўніцтва прамысловасцю і будаўніцтвам, загадчык аддзела цяжкай прамысловасці і транспарту ЦК КПБ. У 1965 годзе сакратар ЦК КПБ, старшыня Камітэта партыйна-дзяржаўнага кантролю ЦК КПБ і СМ БССР. намеснік Старшыні СМ БССР. З 1965 года старшыня Камітэта партыйнага кантролю БССР. У 1968—78 гадах сакратар ЦК КПБ. Са жніўня 1978 і да 1983 года старшыня праўлення Цэнтральнага саюза спажывецкіх таварыстваў. З 1983 да 1991 года намеснік міністра паліўнай прамысловасці РСФСР[2]. Кандыдат у члены ЦК КПСС (1981—1986), член ЦК КПБ (1960—1981), член бюро ЦК КПБ (1968—1978). Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР (1962—1970, 1974—1983). Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1959—1970). Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia