Яфрэм Яўсеевіч Сакалоў
Яфрэ́м Яўсе́евіч Сакало́ў (25 красавіка 1926, Равячына, Паршынскі сельсавет, Горацкі раён, Аршанская акруга, БССР — 5 красавіка 2022) — савецкі партыйны дзеяч, першы сакратар ЦК КПБ (1987—1990), член Палітбюро ЦК КПСС (1990), Герой Сацыялістычнай Працы (1986). БіяграфіяНарадзіўся 25 красавіка 1926 года ў в. Равячына Горацкага раёна Аршанскай акругі (цяпер — Горацкі раён Магілёўскай вобласці) ў сялянскай сям’і. У 1944—1950 гадах служыў у Савецкай Арміі. У 1955 годзе ўступіў у КПСС. У 1956 годзе скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію, а ў 1961 годзе Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС. У 1965 годзе стаў кіраўніком Брэсцкага абкама прафсаюзу працоўных і служачых сельскай гаспадаркі і нарыхтовак, а потым, у 1967 годзе быў прызначаны першым сакратаром Іванаўскага райкама партыі Брэсцкага вобласці. З 1969 года Яфрэм Сакалоў працаваў у цэнтральным апараце КПБ, быў намеснікам, а ў 1975 годзе ўзначаліў сельскагаспадарчы аддзел КПБ [2]. У 1977 годзе Сакалоў стаў першым сакратаром Брэсцкага абкама КПБ.
У 1981—1986 гадах Сакалоў быў кандыдатам ў члены ЦК КПСС, а ў 1986 годзе стаў членам ЦК КПСС. З 1987 да 1990 года быў першым сакратаром ЦК КПБ. З 14 ліпеня па 11 снежня 1990 года ўваходзіў у склад Палітбюро ЦК КПСС. Быў дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР 12-га склікання. З 1990 года — персанальны пенсіянер саюзнага значэння. Я. Сакалоў узначальваў Савет Кампартыі Беларусі, з’яўляўся членам рэспубліканскага Савета ветэранаў вайны і працы, Узброеных Сілаў і праваахоўных органаў. Памёр 5 красавіка 2022 года[3]. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках (26 участак)[4]. Узнагароды
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia