Уладзімір Андрэевіч Мікуліч
Уладзі́мір Андрэ́евіч Міку́ліч (14 кастрычніка 1920 года, в. Чорная Сцежка, Смалявіцкая воласць[2], Барысаўскі павет, Мінская губерня — 17 студзеня 2000 года, г. Мінск) — партыйны і дзяржаўны дзеяч БССР. БіяграфіяНарадзіўся ў сялянскай сям'і. Працоўную дзейнасць пачаў рабочым у 1937 годзе. З 1940 года — у Чырвонай Арміі. Удзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне. У 1945—1948 гадах — на камсамольскай працы. Завочна скончыў Рэспубліканскую партыйную школу пры ЦК КП(б)Б у 1950 годзе. У 1957 годзе скончыў ВПШ пры ЦК КПСС. У 1950—53 — сакратар Мінскага абкама ЛКСМБ. З 1953 года — сакратар, затым першы сакратар Мінскага РК КПБ. З красавіка 1962 года — другі сакратар, У 1963—77 — першы сакратар Брэсцкага абкама КП Беларусі. У 1977—85 — першы сакратар Мінскага абкама КП Беларусі. У 1985—90 — намеснік Старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР. З 1990 года — персанальны пенсіянер саюзнага значэння. Памёр 17 студзеня 2000 года на 80-м годзе жыцця.[3] Дэлегат з'ездаў КПСС[4][5]. Член Цэнтральнай рэвізійнай камісіі КПСС (1966—1976), кандыдат у члены ЦК КПСС (1976—1981), член ЦК КПСС (1981—1986). На XXIV—XXVII з'ездах КПБ абіраўся членам ЦК Кампартыі Беларусі. Член Рэвізійнай камісіі ЦК КПБ (1956—1961). Дэпутат Савета Саюза Вярхоўнага Савета СССР 7-11-га скліканняў (1966-1989) ад Мінскай вобласці[6]. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 4-5-га скліканняў. Узнагароды
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia