Сяргей Іванавіч Сікорскі
Сярге́й Іва́навіч Сіко́рскі (11 верасня 1907, Бабруйск — 28 красавіка 1960, Мінск) — савецкі партыйны і ваенны дзеяч, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў падполля і партызанскага руху ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (01.01.1944[1]). БіяграфіяНарадзіўся 11 верасня 1907 года ў Бабруйску. Працаваў рабочым, старшынёй калгаса, дырэктарам МТС. У 1929—1930 гадах праходзіў службу ў Чырвонай Арміі. У 1937 годзе скончыў Вышэйшую камуністычную сельскагаспадарчую школу Беларусі. Працаваў інструктарам ЦК КП(б)Б, з 1939 года — сакратаром па кадрам Брэсцкага абкама КП(б)Б. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны С. І. Сікорскі па заданню ЦК КП(б)Б займаўся арганізацыяй падполля і партызанскага руху на тэрыторыі Віцебскай вобласці, а з лістапада 1942 г. прызначаны ўпаўнаважаным ЦК КП(б)Б па Брэсцкай вобласці. З красавіка 1943 года — адначасова сакратар Брэсцкага падпольнага абкама партыі і камандзір Брэсцкага партызанскага злучэння. Пасля вайны С. І. Сікорскі на адміністрацыйных і гаспадарчых пасадах — сакратар Баранавіцкага абкама ЦК КП(б)Б, намеснік міністра сельскай гаспадаркі БССР, 1-ы сакратар Магілёўскага абкама КПБ, міністр унутраных спраў БССР у 1958—1960 гадах. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1951—1954 гадах, дэпутат Вярхоўнага Савета СССР з 1954 года. Выбіраўся членам ЦК КПБ з 1952 года. Памёр 28 красавіка 1960 года ў Мінску. Пахаваны ў Мінску на Вайсковых могілках. Узнагароды
Памяць
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia