Аляксей Сяргеевіч Наско
Аляксей Наско (нар. 15 жніўня 1996, Гродна) — беларускі футбаліст, паўабаронца ўзбекскага клуба «Сагдыяна» з Джызака. Клубная кар’ераВыхаванец ДЮСШ «Белкард», з 2012 года стаў выступаць за дубль гродзенскага «Нёмана». У сезоне 2014 замацаваўся ў рэзервовай камандзе гродзенцаў. Перад сезонам 2015 значная колькасць маладых ігракоў, у тым ліку і Наско, была пераведзена ў асноўны склад. 21 сакавіка 2015 года дэбютаваў у асноўнай камандзе «Нёмана» ў першым матчы чвэрцьфінала Кубка Беларусі супраць БАТЭ (0:1), выйшаўшы на замену ўжо ў кампенсаваны час. 30 мая 2015 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену на 68-й хвіліне матча з «Гранітам» (2:0). У першай палове сезона 2016 выступаў у асноўным за дубль, за асноўны склад правёў 1 матч. У жніўні 2016 года быў аддадзены ў арэнду «Смаргоні»[4]. Па заканчэнні сезона 2016 вярнуўся ў Гродна[5], аднак сезон 2017 распачаў у складзе сталічнага «Энергетыка-БДУ». На наступны сезон стаў капітанам каманды і ў якасці трывалага іграка асновы дапамог ёй выйсці ў Вышэйшую лігу. У лютым 2019 года падоўжыў кантракт з мінскім клубам[6]. У сезоне 2019 заставаўся асноўным іграком сталічнай каманды, толькі з чэрвеня перастаў з’яўляцца на полі з-за траўмы. У ліпені 2019 года падпісаў кантракт з брэсцкім «Дынама», аднак застаўся ў «Энергетыку-БДУ» на правах арэнды да канца сезона[7]. У верасні аднавіўся ад траўмы і вярнуў месца ў стартавым складзе. У снежні 2019 года вярнуўся з арэнды ў «Дынама»[8], але неўзабаве зноў далучыўся да «Энергетыка-БДУ»[9]. У верасні 2020 года, разарваўшы пагадненне з дынамаўцамі, стаў іграком сталічнага клуба на трывалай аснове[10]. Хутка падпісаў кантракт з барысаўскім БАТЭ, які пачаў дзейнічаць з 1 студзеня 2021 года[11]. У складзе барысаўчан звычайна выхадзіў на замену. У ліпені 2021 года быў аддадзены ў арэнду ў «Тарпеда-БелАЗ»[12], дзе гуляў пераважна ў стартавым складзе. Па заканчэнні арэнды ў студзені 2022 года вярнуўся ў БАТЭ[13]. У ліпені 2022 года на правах арэнды далучыўся да казахстанскага «Мактаарала»[14]. У студзені 2023 года пася вяртання з арэнды стаў трэніравацца з БАТЭ[15], а ў лютым быў аддадзены ў арэнду ва ўзбекскі «Бунёдкар»[16]. У студзені 2024 года падпісаў кантракт з «Сагдыянай»[17]. Міжнародная кар’ера26 сакавіка 2017 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы ў стартавым складзе таварыскага матча супраць Латвіі (3:4). Дасягненні
Статыстыка выступленняў
Крыніцы
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia