Амарція Сен
Амарція Сен (бенг.: অমর্ত্য সেন, Ômorto Shen, англ.: Amartya Sen; нар. 3 лістапада 1933[1], Сантынікетан[d], Брытанская Індыя) — індыйскі эканаміст, які ўнёс значны ўклад у фармулёўку канцэптуальнай структуры штогадовых справаздач ААН аб развіцці чалавецтва і індэкса развіцця чалавечага патэнцыялу. Вучыўся ў Прэзідэнcі-каледжы Калькуцкага ўніверсітэта і Кембрыджскім універсітэце (тут жа атрымаў ступень доктара). Выкладаў у Калькуцкім універсітэце (1956—1958), Кембрыджскім універсітэце (1957—1963, з 1998), Дэлійскім ўніверсітэце (1963—1971), у Оксфардзе (1977—1988) і Гарвардзе (1987—1998). У 1998—2004 гадах узначальваў Трыніці-каледж у Кембрыджы. Прэзідэнт Міжнароднай эканамічнай асацыяцыі (1986—1989). Прэзідэнт Эканаметрычнага таварыства (1984). Прэзідэнт Амерыканскай эканамічнай асацыяцыі ў 1994 годзе. У 1998 годзе яму была прысуджана Нобелеўская прэмія па эканоміцы «За ўклад у эканамічную тэорыю дабрабыту». Сен таксама стаў лаўрэатам прэмій Ф. Сейдмана (1979). (1986) і В. Лявонцьева (2000) Дачка Амарція Сена ад першага шлюбу — Антара Дэў Сен — з’яўляецца вядомым індыйскім журналістам. Жонка эканаміста (з 1991 года, трэці шлюб Сена) — Эма Ротшыльд — таксама вядомы эканаміст. Навуковыя працы
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia