Лонданская школа эканомікі і палітычных навук
Лонданская школа эканомікі і палітычных навук (англ.: The London School of Economics and Political Science, LSE) — падраздзяленне Лонданскага ўніверсітэта. Школа заснавана ў 1895 годзе. Дэвіз школы «rerum cognoscere causas», прыняты ў 1922 годзе, азначае «спазнай прычыну рэчаў». Гісторыя![]() ![]() Рашэнне стварыць школу было прынята 4 жніўня 1894 года чатырма фабіянцамі за сняданкам у Бора Фарм (Borough Farm) каля Мілфарда (графства Сурэй) — Беатрысай і Сідні Вебамі, Грэмам Уолесам і Джорджам Бернардам Шоу[2]. У 1900 годзе ЛШЭ далучылася да Лонданскага ўніверсітэта на правах факультэта эканомікі і да сённяшняга дня застаецца спецыялізаваным навучальна-даследчым інстытутам, адзіным такога роду ў Вялікабрытаніі. Хутка развіваючыся ў наступныя гады школа размясцілася ў самым цэнтры Лондана на Клэр-Маркет і Хагтан-стрыт. У 1920 годзе першы камень у падмурак Старога будынка на Хагтан-стрыт заклаў кароль Георг V. У гады Другой сусветнай вайны школа пераязджала часова ў Кембрыдж. У паваенныя гады школа ўвесь час пашыралася, па-ранейшаму займаючы месца ў цэнтры Лондана паміж Лінкальнс-Ін-Філдс і Олдвіч па суседстве з Каралеўскім палацам правасуддзя. Лонданская школа мае вялікі ўплыў, дзякуючы сваім сувязям у свеце палітыкі, бізнесу і права. Станам на люты 2009 год каля 32 % былых і дзейсны глаў дзяржавы вучыліся ці выкладалі ў ЛШЭ; 28 членаў Палаты абшчын Брытанскага парламента і 42 члены Палаты лордаў таксама вучыліся ці выкладалі ў ЛШЭ.[3] У 1989 годзе ЛШЭ адкрыла Летнюю школу эканомікі ў Лондане, у 2004 годзе — у Пекіне. Сучасная структура школы![]() У наш час у школе на пастаяннай аснове (full-time) навучаецца каля 9000 студэнтаў з розных краін свету (больш як са 140 за ўвесь час існавання школы), у тым ліку 32 % з Злучанага каралеўства, 19 % з краін ЕС і 49 % з іншых краін свету. Навучальная структура ЛШЭ ўключае 23 кафедры (Departments), якія ахопліваюць шырокі спектр грамадскіх навук: эканоміка, права, сацыялогія, фінансы, бухгалтарскі ўлік, менеджмент, антрапалогія і інш.[4] Бібліятэка ЛШЭ з'яўляецца самай буйной у свеце бібліятэкай па грамадскіх навуках. Заснаваная ў 1896 годзе яна вядомая ў свеце як Брытанская бібліятэка палітычных і эканамічных навук. Фонды бібліятэкі налічваюць больш за чатыры мільёны адзінак кніг і звыш 20000 найменняў друкаваных часопісаў. Агульная даўжыня паліц, да якіх маецца свабодны доступ чытачоў бібліятэкі, складае 50 км. У бібліятэцы прадстаўлена літаратура на ўсіх асноўных еўрапейскіх мовах. Бібліятэка мае падпіску на 20000 электронных часопісаў.[3] Лонданская школа эканомікі мае некалькі гасцініц-інтэрнатаў для студэнтаў, размешчаных у розных раёнах Лондана, як правіла, недалёка ад навучальных будынкаў. Кіраўнікі школы![]() Школу ўзначальвалі:
Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі![]() ![]()
Гл. таксамаЗноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia