Амелькаўшчына
Аме́лькаўшчына[1] (трансліт.: Amieĺkaŭščyna, руск.: Амельковщина) — былая вёска ў Хойніцкім раёне Гомельскай вобласці. ГісторыяКарона Каралеўства ПольскагаНайранейшая на сёння згадка пра вёску Амелькаўшчына (wieś Omelkowszczyzna) прысутная ў тарыфе падымнага падатку Оўруцкага павета Кіеўскага ваяводства Каралеўства Польскага 1734 года. Паселішча належала да часткі Брагінскага маёнтка, якую трымалі ў заставе яшчэ ад серадзкага ваяводы пана Яна Канецпольскага паны Сілічы[2]. У 1754 годзе з 7 двароў (×6 — прыкладна 42 жыхары) хутара Амелькаўшчына (futor Omilkowszczyzna) Брагінскага маёнтка «do grodu» (Оўруцкага замка) выплачваліся 1 злоты, паўтары грошы, «na milicję» (на вайсковыя патрэбы павета і ваяводства) 4 злотых, 6 грошаў[3]. У тым жа годзе маёнтак (у т. л. Амелькаўшчына) быў куплены ў княгіні Эльжбеты Вішнявецкай Міхалавай Замойскай панам войскім ашмянскім Францам Антоніем Ракіцкім. Расійская імперыяПасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Амелькаўшчына — у межах Рэчыцкай акругі Чарнігаўскага намесніцтва (губерні), з 1796 года ў складзе тэрытарыяльна ўпарадкаванага Рэчыцкага павета Маларасійскай, а з 29 жніўня 1797 года Мінскай губерні Расійскай імперыі[4]. У крыніцы, заснаванай на матэрыялах расійскай рэвізіі 1795 года, згаданая вёска Амелькаўшчына з паташным заводам. Належала графам Людвіку і Алаізію Ракіцкім, але знаходзілася ў падвойнай заставе ў паноў Людвіка Прозара[A] і Міхала Паўшы[5]. У «Списках населенных мест Минской губернии по уездам, приходам, еврейским обществам со сведениями об их расположении и народонаселении [Дело]: 1857 г.», засведчана, што 116 жыхароў вёскі Амелькаўшчына абодвух полаў і 8 вайскоўцаў належалі да прыходу Свята-Мікалаеўскай царквы ў сяле Маладуша[6]. Найноўшы час9 лютага 1918 года, яшчэ да падпісання Брэсцкага міру з бальшавіцкай Расіяй (3 сакавіка), Германія перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Амелькаўшчына ў складзе Маладушскай воласці Рэчыцкага павета, аднак, апынуўся ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губерні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 мая тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гетмана Паўла Скарападскага[7]. 1 студзеня 1919 згодна з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі Рэчыцкі павет увайшоў у склад Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі, але 16 студзеня разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі быў далучаны да РСФСР. У 1926—1991 гадах цэнтр Амелькаўшчынскага сельсавета. Заўвагі
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia