Анатоль Іванавіч Гаранін
Анатоль Іванавіч Гаранін (27 мая 1923, в. Чартавічы, Гомельская губерня — 16 лютага 1997) — беларускі эканаміст. Доктар эканамічных навук (1981), прафесар (1982). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. БіяграфіяСкончыў Бежыцкі інстытут транспартнага машынабудавання (1951). Працаваў на Зэльвенскай машынна-трактарнай станцыі (Гродзенская вобласць; галоўны інжынер, дырэктар), Гродзенскім гарадскім камітэце КПБ (1-ы сакратар), Гродзенскім абласным камітэце КПБ (загадчык прамысловага аддзела), Беларускім праектна-тэхналагічным інстытуце «Белбыттэхпраект» (1967—1973, дырэктар), адначасова Навукова-вытворчае аб’яднанне «Белбыттэхніка» (генеральны дырэктар), Беларускім дзяржаўным інстытуце народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава (1976—1988, прафесар кафедры эканомікі прамысловых прадпрыемстваў), Акадэміі кіравання пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь (1991—1993). Навуковыя нтарэсы: эканоміка прамысловасці; эканоміка бытавога абслугоўвання насельніцтва; праблемы ўдасканалення кіравання. УзнагародыОрдэны Айчыннай вайны 2-й ступені, «Знак Пашаны» і інш. Бібліяграфія
ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia