Анатоль Іверс
Анатоль Іверс, сапраўднае імя Іван Дарафеевіч Міско (2 (15) мая 1912, Чамяры, Гродзенская губерня — 26 кастрычніка 1999[1], Слонім, Гродзенская вобласць) — беларускі паэт. БіяграфіяНарадзіўся ў сялянскай сям’і. Падчас Першай сусветнай вайны сям’я, як і многія аднавяскоўцы, у 1914 годзе выехала ў бежанства і вярнулася ў 1918 годзе. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года тэрыторыя адышла да Польшчы (у беларускай гістарыяграфіі Заходняя Беларусь). У 1926 годзе паступіў у Віленскую беларускую гімназію. За ўдзел у камуністычным[2] руху быў выключаны з Віленскай (1928), Клецкай (1929) і Навагрудскай (1931) гімназій. З 1931 года ў Чамярах пад наглядам паліцыі. Пачаў пісаць пад псеўданімам Анатоль Іверс (Івэрс), адсылаючы ў заходнебеларускую прэсу. З 1935 года служыў у Войску Польскім, тым часам памешчык забіў яго маці[3]. Пасля далучэння Заходняй Беларусі з БССР (1939) працаваў літаратурным работнікам слонімскай раённай газеты «Вольная праца» (1939—1941). Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1940 года. Пасля нападу Германіі на СССР за часамі Другой сусветнай вайны — адзін з арганізатараў падпольнага антыфашысцкага руху[4], з лістапада 1943 года — партызан брыгады імя К. Ракасоўскага, у сакавіку 1944 года абраны сакратаром Слонімскага міжраённага антыфашысцкага камітэта[4]. Выдаваў антыфашысцкую падпольную газету «Барацьба»[4]. Жонка Анатоля Іверса загінула ў Калдычэўскім лагеры, брат — у баі з немцамі. У пасляваенныя гады савецкія ўлады доўгі час не прызнавалі слонімскую падпольную арганізацыю, Анатоля Іверса некалькі разоў беспадстаўна звальнялі з працы. Потым працаваў у Слонімскім гарсавеце, у рэдакцыі раённай газеты «За перамогу камунізму»[4], у лесахімічнай прамысловасці. У 1976—1984 гадах — сакратар слонімскага раённага аддзялення Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры. Жыў у Слоніме. Быў знаёмы і сябраваў з Аляксандрай Бергман, Сакратам Яновічам, Віктарам Шведам, Міхасём Хмялеўскім, Георгіем Валкавыцкім і інш. творчымі людзьмі Польшчы. ТворчасцьДэбютаваў у друку вершамі ў 1934 г. Аўтар зборнікаў паэзіі «Песні на загонах» (Вільня, 1939)[4], «З пройдзеных дарог» (1970), «Жыву ў бацькоўскім краі» (вершы і паэмы, 1982), «Я пайшоў бы ўслед за летам» (1987). Рэвалюцыйна-вызваленчая тэматыка ў творах паэта глыбока звязана з асобай чалавека, грамадзяніна, гераічныя матывы пераходзяць у лірычныя, зліваюцца ў кранальны напеў пра лёс народа, якому даводзіцца пераадольваць гістарычную несправядлівасць, наладжваць новае жыццё. Вядучыя стылявыя рысы — пявучасць, шчырасць інтанацый, часам празмернае захапленне апісаннямі[4]. УзнагародыУзнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені і медалямі. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia