Анатоль Астрэйка
Анатоль Астрэ́йка, сапраўднае імя Акім Пятровіч Астрэйка (11 (24) ліпеня 1911, Пясочнае, Мінская губерня — 23 жніўня 1978, Мінск) — беларускі паэт, паэт-песеннік. БіяграфіяНарадзіўся 24 ліпеня 1911 года ў в. Пясочнае Ігуменскага павета Мінскай губерні (цяпер — Капыльскі раён Мінскай вобласці) ў сялянскай сям’і. Скончыў двухгадовыя настаўніцкія курсы пры Менскім беларускім педагагічным тэхнікуме (1930), вучыўся на літаратурным факультэце Менскага вышэйшага педагагічнага інстытута (1932—1934). З 1930 працаваў у газетах Полацка, Оршы, Горак, Менска. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1939 года. У час Другой сусветнай вайны быў адказным сакратаром савецкай сатырычнай газеты-плаката «Раздавім фашысцкую гадзіну»[1]. Двойчы (1942, 1943) накіроўваўся на акупаваную тэрыторыю Беларусі. У 1946—1948 гадах — старшыня Гродзенскага аддзялення Саюза пісьменнікаў БССР, у 1948—1953 гадах — адказны сакратар часопіса «Вожык». Меў два сыны і тры дачкі[2]. Памёр 23 жніўня 1978 года ў Мінску. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках[3]. Творчасць![]() Вершы пачаў друкаваць у 1928[1]. Першы зборнік вершаў «Слава жыццю» выдадзены ў 1940. Рукапіс другога зборніка — «Квецень» згарэў у час вайны ў Мінску. У 1943 годзе друкарня слуцкай падпольнай газеты «Народны мсцівец» выпусціла зборнік «Слуцкі пояс». У пасляваенныя гады выйшлі кнігі паэзіі «Крамлёўскія зоры» (1945), «Добры дзень» (1948), «Зямля мая» (1952), «Песня дружбы» (1956), «Бацька мой Нёман» (1961), «Сэрца насцеж» (1965), «Цвіціце, верасы» (1975), «Зямная Случчына» (1977), «Ураджай цяпла» (1978), «Памяць дарог» (1980), а таксама вершаваная казка «Елка» (1949) і паэма для дзяцей «Прыгоды дзеда Міхеда» (1956). Выдадзены Выбраныя творы ў 2 тамах (1970, 1981). Перакладаў творы пісьменнікаў народаў СССР на беларускую мову. Творам Астрэйкі ўласцівыя сардэчнасць і адкрытасць, цесная сувязь з фальклорам, напеўнасць[1]. Аўтар тэкстаў многіх беларускіх песень: «Песня пра Нёман», «Песня пра Заслонава», «Шаўковыя травы», «Песня мінаеўцаў»[1]. Асобныя вершы А. Астрэйкі на ўкраінскую мову пераклаў М. Стэльмах[4]. Сям’яБыў двойчы жананаты. З другой жонкай Кацярынай Піменаўнай Калекінай пазнаёміўся ў 1946 годзе ў Нясвіжы і пражыў з ёй да канца жыцця[2]. УзнагародыУзнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, «Знак Пашаны» і медалямі. Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia