Міхаіл Апанасавіч Стэльмах
Міхаіл Апанасавіч Стэ́льмах[1] (укр.: Михайло Панасович Стельмах; 24 мая 1912 — 27 верасня 1983) — украінскі празаік, драматург, паэт, лаўрэат Сталінскай прэміі (1951), Герой Сацыялістычнай Працы (1972). Акадэмік Акадэміі навук УССР (1978). Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР з 1962 года. БіяграфіяМіхаіл Стэльмах нарадзіўся 11(24) мая 1912 года ў вёсцы Дзякіўці (цяпер Літынскі раён Вінніцкай вобласці Украіны ў беднай сялянскай сям’і). У 1929 годзе пасля заканчэння школы паступіў у Вінніцкі педагагічны тэхнікум, затым на літаратурны факультэт Вінніцкага педагагічнага інстытута, які скончыў у 1933 годзе. У 1933—1939 гадах працаваў настаўнікам. У 1939—1945 гадах служыў у Чырвонай Арміі, спачатку радавым артылерыстам, а з 1944 года пасля двух цяжкіх раненняў і лячэння ў горадзе Уфа — карэспандэнтам Першага Украінскага фронту «За гонар Айчыны». Падчас вайны ў Варонежы і Уфе былі апублікаваныя зборнікі вершаў Міхаіла Стэльмаха. Пасля заканчэння вайны прыйшоў на працу ў Інстытут мастацтвазнаўства, фальклору і этнаграфіі Акадэміі навук УССР, дзе прапрацаваў да 1953 года. М. А. Стэльмах памёр 27 верасня 1983 года. Пахаваны ў Кіеве на Байкавых могілках. ТворчасцьДрукавацца пачаў у 1936 годзе[1]. Проза Міхаіла Стэльмаха вызначаецца выразнасцю мовы, псіхалагізмам, багаццем фальклорных дэталей[1]. Аўтар вершаў, п’ес, навел, раманаў, твораў для дзяцей. Пераклаў на ўкраінскую мовы асобныя вершы Я. Купалы, П. Пестрака, А. Астрэйкі, М. Танка[1]. На беларускую мову творы Міхаіла Стэльмаха перакладалі А. Васілевіч, В. Вітка, М. Маляўка, С. Грахоўскі, Р. Ряхай, Х. Жычка, В. Зуёнак, П. Сушко[1]. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia