Андрэй Андрэевіч Навойчык
Андрэй Андрэевіч Навойчык (нар. 22 чэрвеня 1991, Гродна, БССР, СССР) — беларускі баскетбаліст. Лёгкі форвард. Выступаў за нацыянальную зборную Беларусі. Сын баскетбалісткі і трэнера Валянціны Навойчык, брат баскетбаліста Аляксея Навойчыка. БіяграфіяВыхаванец СДзЮШАР №7 г. Гродна. Першы трэнер — Алена Мікалаеўна Тарасава. Навучаўся ў Мінску ў Рэспубліканскім дзяржаўным вучылішчы алімпійскага рэзерву пад кіраўніцтвам Аляксандра Аляксандравіча Барысава і Валерыя Пятровіча Ваўлева[2]. У сезоне 2016/17 выступаў за «Гродна-93» і набіраў 12,1 ачка і 4 падбора за 22,5 хвіліны на пляцоўцы. У ліпені 2017 года падпісаў кантракт з мінскімі «Цмокамі»[3]. Выступаў за юнацкую (2007), юніёрскую (2008—2009), моладзевую (2010—2011) і нацыянальную (2017—2018) зборную Беларусі. З 2021 года — галоўны трэнер моладзевых жаночых каманд па баскетболе 3х3[4], пад яго кіраўніцтвам зборная U-23 стала пераможцам Адзінай кантынентальнай лігі-2023 у Санкт-Пецярбурзе[5], зборныя U-20 сталі сярэбраным і бронзавым прызёрамі II Гульняў краін СНД-2023 у Мінску[6][7]. Кар’ера
Дасягненні
Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia