Віктар Сасунавіч Аўсепян
Віктар Сасунавіч Аўсепян (нар. 21 ліпеня 1991, Арагац, Армянская ССР, СССР) — беларускі баскетбаліст. Цяжкі форвард. Выступаў за нацыянальную зборную Беларусі. Брат баскетбаліста Марсэля Аўсепяна. БіяграфіяНарадзіўся 21 ліпеня 1991 года ў пасёлку Арагац (цяпер Арагацаван) у Арменіі, праз месяц пераехаў з бацькамі і братам у Беларусь[2]. Выхаванец СДзЮШАР №4 г. Віцебска. Першы трэнер — Алег Дзмітрыевіч Марозаў. Навучаўся ў Мінску ў Рэспубліканскім дзяржаўным вучылішчы алімпійскага рэзерву пад кіраўніцтвам Аляксандра Аляксандравіча Барысава і Валерыя Пятровіча Ваўлева[3]. Скончыў Смаленскую дзяржаўную акадэмію фізічнай культуры и спорту. Пачаў прафесійную кар’еру ў 2009 годзе ў мінскай камандзе «Віталюр-РДВАР». Потым перайшоў у віцебскі «Рубон» (на той момант — «Лакаматыў-КіС»). У Віцебску гуляў да лета 2017 года і ў апошнім сезоне набраў 11 ачкоў і меў 6.9 падбору. У жніўні 2017 года падпісаў кантракт з мінскімі «Цмокамі». У 2015-м годзе форвард быў выкліканы на Матч зорак чэмпіянату Беларусі. У 2019 годзе вярнуўся ў «Рубон». Прызнаны лепшым форвардам Кубка Беларусі-2019[4] і 2020[5]. Выступаў за юнацкую (2007), юніёрскую (2008—2009), моладзевую (2010—2011) і нацыянальную (2017—2018) зборную Беларусі. Кар’ера
Дасягненні
Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia