Андрэй Васільевіч Калмыкоў
Андрэй Васільевіч Калмыкоў (нар.6 лютага 1971, Горкі, Магілёўская вобласць) — беларускі інжынер-землеўпарадчык, эканаміст. Доктар эканамічных навук (2016), дацэнт (2003). БіяграфіяСкончыў Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія (спецыяльнасць «Землеўпарадкаванне», 1993; аспірантура, 1998). Выкладчык у Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія (з 1993, землеўпарадкавальны факультэт, кафедра землеўпарадкавання, дацэнт, у 2004—2010 — загадчык кафедры, 2010—2017 — дэкан факультэта, з 2017 — першы прарэктар). Навуковыя інтарэсы: арганізацыя эфектыўнага выкарыстання і прагназавання зямельных рэсурсаў; тэрытарыяльныя аспекты арганізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці; сацыяльна-эканамічныя асновы арганізацыі, размяшчэння і функцыянавання сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак. УзнагародыГанаровыя граматы Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь (2005, 2010), Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі (2007, 2008), нагрудны знак Дзяржаўнага ўніверсітэта па землеўпарадкаванню (Масква, 2010). Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia