Пётр Аляксеевіч Кальцоў
Пётр Аляксе́евіч Кальцо́ў (1907, в. Сасновы Ключ Чыстапальскага павета Казанскай губерні — лістапад 1983[1]) — савецкі дзяржаўны і партыйны дзеяч, 2-гі сакратар ЦК КП(б) Беларусі (1938—1939). БіяграфіяНарадзіўся ў 1907 годзе ў в. Сасновы Ключ Чыстапальскага павета Казанскай губерні ў сям’і селяніна. Рускі. Член УКП(б) са студзеня 1931. Скончыў сельскагаспадарчы тэхнікум у горадзе Чыстапаль ТАССР (1927), Сельскагаспадарчую акадэмію імя Ціміразева ў Маскве (1936). Працаваў аграномам у Татарстане, з лістапада 1932 па жнівень 1936 года студэнт, з верасня 1936 па сакавік 1938 аспірант сельгасакадэміі імя Ціміразева ў Маскве. У сакавіку-ліпені 1938 года дырэктар сельскагаспадарчай акадэміі ў Горках. У ліпені 1938 — ліпені 1939 года працаваў у Мінску. З ліпеня 1938 па студзень 1939 года наркам земляробства БССР. У студзені-ліпені 1939 года 2-гі сакратар ЦК КП(б)Б. З ліпеня 1939 па сакавік 1942 года працаваў і вучыўся ў Маскве. У ліпені-кастрычніку 1939 года ў рэзерве ЦК УКП(б). З кастрычніка 1939 па чэрвень 1941 года аспірант сельгасакадэміі імя Ціміразева. У чэрвені 1941 — сакавіку 1946 года служыў у войсках НКУС. З сакавіка 1946 па кастрычнік 1953 года першы намеснік міністра сельскай гаспадаркі Літоўскай ССР ў Вільнюсе. З кастрычніка 1953 па сакавік 1960 года працаваў у Міністэрстве сельскай гаспадаркі РСФСР. З сакавіка 1960 па ліпень 1967 года дацэнт Маскоўскага дзяржаўнага бібліятэчнага інстытута ў горадзе Хімкі Маскоўскай вобласці. З верасня 1967 года дацэнт Вышэйшай школы прафсаюзнага руху УЦСПС. З ліпеня 1972 годзе персанальны пенсіянер саюзнага значэння. Памёр у лістападзе 1983[2] года. Крыніцы
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia