Усевалад Яўстаф’евіч Борматаў
Усевалад Яўстаф’евіч Борматаў (7 лістапада 1928, в. Міцькаўка, Клімаўскі раён, Бранская вобласць — 19 красавіка 2014) — беларускі савецкі генетык і селекцыянер раслін. Член-карэспандэнт АН БССР (1970), доктар біялагічных навук (1968), прафесар (1976)[1]. БіяграфіяСкончыў БСГА ў 1952 годзе. З 1955 года — навуковы супрацоўнік, намеснік дырэктара па навуковай рабоце, загадчык лабараторыі эксперыментальнай паліплаідыі Інстытута генетыкі і цыталогіі АН БССР. З 1977 года — рэктар БСГА. З 1980 года — загадчык лабараторыі эксперыментальнай паліплаідыі Інстытута генетыкі і цыталогіі АН БССР[1]. Навуковая дзейнасцьАсноўныя навуковыя працы прысвечаны шырокаму колу пытанняў эксперыментальнай паліплаідыі і гетэрозісу ў раслін, тэорыі і метадаў храмасомнай інжынерыі метлюжковых. Створана арыгінальная калекцыя паліплоідных формаў цукровых буракоў са змененым храмасомным складам, атрыманая каштоўная навуковая інфармацыя аб біялагічных і генетычных асаблівасцях паліплоідаў, выкананыя дэталёвыя даследаванні цытагенетычных структуры і ўзнаўлення тэтраплоідных папуляцый[2]. На гэтай аснове рэалізавана шырокая праграма селекцыі высокапрадукцыйных гетэрозісных гібрыдаў цукровых буракоў[1]. Шэсць гібрыдных сартоў унесены ў дзяржаўны рэестр Рэспублікі Беларусь[2]. Выкананы даследаванні па стварэнні і цыталагічнаму вывучэнню 28-храмасомных тыпаў пшанічна-жытніх амфідыплоідаў (тэтраплоідных трыцікале), што паклала пачатак новаму навуковаму напрамку — эксперыментальнаму рэканструяванню метлюжковых метадамі храмасомнай інжынерыі[2]. БібліяграфіяАўтар больш за 300 навуковых прац, у тым ліку 7 манаграфій, 6 вынаходстваў[2].
Узнагароды
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia