Мікалай Мікалаевіч Каўцэвіч
Мікалай Мікалаевіч Каўцэвіч (5 верасня 1897, Любча, Навагрудскі павет, Мінская губерня — 1 ліпеня 1949, Горкі) — беларускі фізік, прафесар (1932), заслужаны дзеяч навукі БССР (1949). БіяграфіяНарадзіўся 5 верасня 1897 года ў Любчы Навагрудскага павета Мінскай губерні (цяпер — Навагрудскі раён Гродзенскай вобласці). Па сканчэнні Навагрудскай пачатковай школы паступіў у Віленскую гімназію, затым перавёўся ў Мінскую класічную гімназію, якую паспяхова скончыў у 1909 годзе. У тым жа годзе паступіў на фізіка-матэматычны факультэт Пецярбургскага ўніверсітэта. Служыў у арміі, працаваў у харчовай камісіі, выкладаў матэматыку. У 1922 годзе вярнуўся ў Беларусь, выкладаў у політэхнічным інстытуце і ў інстытуце сельскай гаспадаркі. У 1925 годзе стаў выкладчыкам сельскагаспадарчага інстытута на кафедры фізікі. У 1932 годзе яму было прысвоена званне прафесара. З 1938 года сумяшчаў працу загадчыка кафедры з пасадай дэкана агранамічнага факультэта. У гады вайны быў накіраваны ў Свярдлоўск, дзе ў сельскагаспадарчым інстытуце да лістапада 1944 года працаваў загадчыкам кафедры фізікі, затым да лета 1945 года — прафесарам кафедры фізікі Маскоўскага гідрамеліяратыўнага інстытута. У верасні 1945 года загадам міністра сельскай гаспадаркі СССР прызначаны дырэктарам Беларускага сельскагаспадарчага інстытута. Памёр 1 ліпеня 1949 года ў Горках. Пахаваны ў Мінску на Вайсковых могілках. УзнагародыУ 1940 годзе атрымаў ордэн «Знак Пашаны» і Ганаровую грамату Вярхоўнага Савета БССР. У снежні 1948 года было прысвоена званне заслужанага дзеяча навукі БССР. Ушанаванне памяціУ 2001 годзе выйшла брашура, прысвечаная Мікалаю Мікалаевічу Каўцэвічу. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia