Платон Васільевіч Саевіч
Плато́н Васі́льевіч Сае́віч (30 лістапада 1892, в. Раматова, Брэсцкі павет — 28 верасня 1956, Мінск) — беларускі савецкі дзяржаўны і партыйны дзеяч, міністр асветы БССР (1947—1951). БіяграфіяСкончыў Свіслацкую настаўніцкую семінарыю, у 1924 годзе — Камуністычны ўніверсітэт імя Свярдлова. З 1911 года — настаўнік, 1926—1928 гг. — дэкан і рэктар Вышэйшай камуністычнай сельскагаспадарчай школы Беларусі імя У. І. Леніна, з 1928 года — рэктар Беларускай дзяржаўная акадэміі сельскай і лясной гаспадаркі імя Кастрычнічкай рэвалюцыі (г. Горкі), з 1929 года рэктар Камуністычнага ўніверсітэта Беларускай ССР, з 1932 года — дырэктар Інстытута гісторыі партыі і Кастрычніцкай Рэвалюцыі пры ЦК КП(б) Беларусі, з мая 1933 года — загадчык кафедры Вышэйшай камуністычнай сельскагаспадарчай школы Беларусі. З 1939 года ён працаваў выкладчыкам партыйных курсаў пры ЦК КП(б)Б. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, камісар палка, начальнік палітаддзела дывізіі, начальнік аддзела прапаганды і агітацыі фронту — намеснік начальніка палітуправы фронту. Пасля вайны працаваў палітычным саветнікам дэлегацыі ў савецка-амерыканскай камісіі па Карэі, а з 1946 года — намеснікам загадчыка аддзела ў ЦК КПБ. У 1947—1951 гадах займаў пасаду міністра асветы БССР. Рэпрэсаваны ў 1951 годзе, асуджаны на 25 гадоў, адбываў пакаранне пад Тайшэтам у Азёрлагу МУС. Пастановай Камітэта дзяржаўнай бяспекі БССР і ваеннага пракурора Беларускай ваеннай акругі ад 5 жніўня 1954 года следчая справа была спынена. Быў рэабілітаваны ў 1956 годзе. Памёр у 1956 годзе. Член ЦК КП(б)Б (1932—1934, 1949—1951), член ЦВК БССР (1929—1931). Быў дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР 2-га склікання (1950—1951). Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia