Віктар Іванавіч Шэмпель
Віктар Іванавіч Шэмпель (6 лютага 1908, Мінск — 23 жніўня 1975) — беларускі аграхімік. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1950; член-карэспандэнт з 1940), акадэмік Акадэміі сельскагаспадарчых навук БССР (1957—1961). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1968). БіяграфіяСкончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1929). З 1933 г. у Інстытуце аграглебазнаўства і ўгнаенняў АН БССР (з 1937 г. Інстытут сацыялістычнай сельскай гаспадаркі): загадчык аддзела (1936—1940), намеснік дырэктара (1940—1941). У 1942—1946 гг. вучоны сакратар Прэзідыума АН БССР, з 1946 г. дырэктар Інстытута сацыялістычнай сельскай гаспадаркі АН БССР, з 1949 г. рэктар Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі. У 1952—1973 гг. дырэктар Беларускага НДІ земляробства Міністэрства сельскай гаспадаркі БССР (да 1956 г. Інстытут сацыялістычнай сельскай гаспадаркі АН БССР). У 1973—1975 гг. загадчык аддзела гэтага інстытута. У 1957—1959 гг. акадэмік-сакратар Аддзялення земляробства, меліярацыі і раслінаводства, у 1959—1961 гг. — акадэмік-сакратар Аддзялення земляробства і раслінаводства Акадэміі сельскагаспадарчых навук БССР. Навуковы і практычны ўкладНавуковыя працы прысвечаны пытанням вапнавання кіслых дзярнова-падзолістых глеб (у прыватнасці, суадносінам паміж кальцыем і магніем у глебавым паглынальным комплексе), эфектыўнага выкарыстання мінеральных і арганічных угнаенняў пад сельскагаспадарчыя культуры, асновах сістэмы угнаенняў у севазваротах з пасевамі шматгадовых траў. На падставе даследаванняў ролі магнію паказаў мэтазгоднасць выкарыстання для вапнавання мукі, зробленай з даламітаў радовічша Гралева. Аўтар больш за 80 навуковых прац, у т.л. 2 манаграфій. Асноўныя працы
УзнагародыУзнагароджаны ордэнам Леніна (1966), ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1971), Працоўнага Чырвонага Сцяга (1949, 1958), «Знак Пашаны» (1944). ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia